Каменная куніца ў Беларусі
Каменная куніца для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, прадстаўнік сямейства Куніцавыя (Mustelidae).
Сучасная папуляцыя
Сустракаецца значна радзей лясной куніцы і не ва ўсіх раёнах Беларусі. Беладушка звычайная ў паўднёвай і цэнтральнай Беларусі, радзей у паўночнай яе частцы. У цяперашні час назіраецца павольнае пашырэнне паўночнай мяжы яе арэалу (на ўсход і поўнач), які раней захоплівала толькі паўднёвую частку Беларусі[1].
У цэнтральнай і паўночнай частках Беларусі гэты від куніцавых насяляе выключна ў паселішчах чалавека і іх наваколлях[1].
Найбольш высокая колькасць звярка ў цяперашні час прыпадае на раёны, якія выйшлі ў зону адсялення з месцаў, падвергнутых радыёактыўнаму забруджванню ў выніку аварыі на ЧАЭС[1].
Колькасць каменных куніц, якія жылі ў паляўнічых угоддзях Беларусі на 2013 год, складала 7 180 асобін.
Дынаміка агульнай колькасці
правіцьДынаміка здабычы
правіцьУтрыманне ў няволі
правіцьКаменныя куніцы жывуць у Гродзенскім і Мінскім заапарках, у Магілёўскім заасадзе.
Біялогія
правіцьУ Беларусі, як і ў іншых сумешчаных частках арэалаў, харчаванне каменнай куніцы амаль не вывучана. Сілкуецца беладушка пераважна пладамі, а таксама грызунамі, дробнымі звяркамі, рознымі птушкамі і іх яйкамі. З кармоў жывёльнага паходжання аснову складаюць дробныя грызуны, у асноўным луга-палявога і сінантропнага комплексу, з птушак — вераб’інападобныя. Пры недахопе корму есць зайчанят першых дзён жыцця, больш-менш буйных насякомых, падаль, трупы дробных жывёлаў, паўзуноў. Такі ж рацыён каменнай куніцы паказваецца на падставе матэрыялаў з зоны адсялення пасля аварыі на ЧАЭС[1].
Зноскі
- ↑ а б в г КУНИЦА КАМЕННАЯ (Martes foina) Архівавана 26 лістапада 2021. (руск.)
Літаратура
правіць- Дунин В. Ф. «Куница каменная»/ Звери: Популярный энциклопедический справочник (Животный мир Беларуси). Минск, 2003. С.167-169
- Куніца каменная // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Сидорович В. Е. «Норки, выдра, ласка и другие куньи» Минск, 1995. −191с.
- Гричик В. В., Бурко Л. Д. «Животный мир Беларуси. Позвоночные : учеб. пособие» Минск, 2013. −399 с.
- Сержанин И. Н. «Млекопитающие Белоруссии». Издание 2-е. Минск, 1961. −321с.
- Савицкий Б. П. Кучмель С. В., Бурко Л. Д. «Млекопитающие Беларуси». Минск, 2005. −319с.
Спасылкі
правіцьКаменная куніца ў Беларусі на Вікісховішчы |
- Куница каменная (Martes foina) (руск.)
- Ресурсы охотничьей фауны Архівавана 8 кастрычніка 2020. (руск.)
- Ресурсы охотничьей фауны 2015 (руск.)