Лясная куніца ў Беларусі
Лясная куніца для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, прадстаўнік сямейства Куніцавыя (Mustelidae).
Гісторыя
правіцьУ мінулым звычайны звер беларускіх лясоў, важны аб’ект палявання, абмену і гандлю. У XIX стагоддзі колькасць значна паменшала і прадаўжала скарачацца[1]. У 1982 годзе было каля 12 тысяч асобін[1].
Каштоўны аб’ект пушнога промыслу і спартыўнага палявання. У 1921—1975 гадах нарыхтоўчымі пунктамі закуплена больш як 80 тысяч шкурак (пераважна ў 1945—1975 гадах). У 1970—1975 гадах штогод у БССР здабывалі каля 1,5 тысяч куніц, у 1983 годзе нарыхтавана 756 шкурак[1].
У 1990-х гадах найбольшая шчыльнасць куніцы адзначана ў заходніх і паўночна-ўсходніх раёнах рэспублікі. У Віцебскай і Гродзенскай (па 3,3 асобін/1000 га лясной плошчы), далей па ступені змяншэння Магілёўская (2,6), Гомельская (2,2), Брэсцкая (2,0) і Мінская (1,9) вобласці.
Сучасная папуляцыя
правіцьУ Беларусі сустракаецца на ўсёй тэрыторыі. Выключна лясны насельнік[2].
Колькасць лясной куніцы ў цяперашні час досыць вялікая і мае выяўленую тэндэнцыю да павелічэння. Пагалоўе за перыяд з 1995 па 2002 гады вырасла з 14 935 да 24 269 асобін (амаль у 2 разы)[2].
Колькасць лясных куніц, якія жывуць у паляўнічых угоддзях Беларусі, на 2013 год складала 23 700 асобін.
Дынаміка агульнай колькасці
правіць![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/timeline/gz6u92y0r8g42au1io0qxdj7ds8xr7w.png)
Дынаміка здабычы
правіць![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/timeline/cwunrb2mlqb9j2j9tme131shw59iacr.png)
Утрыманне ў няволі
правіцьЛясныя куніцы жывуць у Гродзенскім[3] і Мінскім заапарках[4], у Магілёўскім заасадзе[5].
Біялогія
правіцьНа Беларусі падвід Куніца лясная заходнееўрапейская (Martes martes martes)[1]. Пераважны біятоп лясной куніцы — участкі сталых і старых лясоў, як лісцяных, так і іглічных. Найбольшая шчыльнасць папуляцыі гэтага звера адзначаецца ў ялова-шыракалістых лясах і пойменных дубровы.
Зноскі
- ↑ а б в г Куніца лясная // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б КУНИЦА ЛЕСНАЯ (Martes martes) (руск.)
- ↑ ГРОДНЕНСКИЙ ЗООПАРК ПОПОЛНИЛ СВОЮ КОЛЛЕКЦИЮ ЛЕСНОЙ КУНИЦЕЙ, КОТОРУЮ ПРИВЕЗЛИ ИЗ ДРАМТЕАТРА Архівавана 14 лютага 2021. (руск.)
- ↑ Лесная куница (Martes martes) Архівавана 4 жніўня 2019. (руск.)
- ↑ Куница каменная (Martes foina) (руск.)
Літаратура
правіць- Дунин В. Ф. «Куница лесная»/ Звери: Популярный энциклопедический справочник (Животный мир Беларуси). Минск, 2003. С.169-172
- Куніца лясная // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Сидорович В. Е. «Норки, выдра, ласка и другие куньи» Минск, 1995. −191с.
- Гричик В. В., Бурко Л. Д. «Животный мир Беларуси. Позвоночные : учеб. пособие» Минск, 2013. −399 с.
- Сержанин И. Н. «Млекопитающие Белоруссии». Издание 2-е. Минск, 1961. −321с.
- Савицкий Б. П. Кучмель С. В., Бурко Л. Д. «Млекопитающие Беларуси». Минск, 2005. −319с.
Спасылкі
правіцьЛясная куніца ў Беларусі на Вікісховішчы |
- Ресурсы охотничьей фауны Архівавана 8 кастрычніка 2020. (руск.)
- Ресурсы охотничьей фауны 2015 (руск.)