Камень Мацея Бурачка

Камень Мацея Бурачка — валун у гонар беларускага паэта Ф. Багушэвіча (Мацей Бурачок — псеўданім) ва ўрочышчы Лысая гара, непадалёк ад сядзібы Багушэвічаў у в. Кушляны (Смаргонскі раён). Ля валуна Багушэвіч сустракаўся з сябрамі, хаваў пад ім рукапісы і забароненыя публікацыі. На бакавой грані каменя сябрамі класіка беларускай літаратуры быў высечаны надпіс «PAMIECI MACIEJA BURACZKA 1900 R» (Памяці Мацея Бурачка 1900 г.).

Славутасць
Камень Мацея Бурачка
Краіна  Беларусь
Вёска Кушляны
Дата пабудовы 1900 год

Літаратура правіць

Спасылкі правіць