Каменяломнікавыя
Каменяломнікавыя[3] (Saxifragaceae) — сямейства кветкавых раслін.
Каменяломнікавыя | ||||||||||||||||
![]() Saxifraga oppositifolia | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Saxifragaceae Juss., 1789 | ||||||||||||||||
|
Апісанне Правіць
Шматгадовыя, радзей, аднагадовыя травы, хмызнякі і паўхмызнякі з цэльнымі чарговымі і процілеглымі лістамі, без прылісткаў. Кветкі пазушныя, энтамафільныя, правільныя, рэдка злёгку няправільныя. Калякветнік двайны (рэдка пялёсткі рэдукаваныя), чашалісцікаў і пялёсткаў па 5-10, рэдка па 4 ці 3. Тычынак таксама 5-10, вельмі рэдка 3. Адна з характэрных асаблівасцей — прысутнасць гіпантыя, які прырастае да асновы гінецэя. Гінецэй ад амаль апакарпнага да сінкарпнага ці паракарпнага, з 2-5 пладалісцікаў, завязь — у залежнасці ад зрастання гіпантыя з гінецэем — верхняя (амаль свабодная), паўніжняя ці ніжняя. Стылодыі свабодныя ці зрослыя ў слупок. Семязачаткі шматлікія, звычайна красінуцэлятныя, з двайным ці простым інтэгументам. Плод у большасці выпадкаў каробачка ці несапраўдная ягада.
Пашырэнне Правіць
Сямейства ўключае каля 30 родаў і 600 відаў. Распаўсюджаны галоўным чынам ва ўмераных абласцях паўночнага паўшар'я з нямногімі відамі ва ўмераных абласцях паўднёвага паўшар'я і ў гарах тропікаў. У Беларусі прадстаўлена 2 родамі і 4 відамі.
Роды Правіць
- Abrophyllum Hook.f. ex Benth.
- Astilbe Buch.-Ham. ex D.Don
- Astilboides Engl.
- Bensoniella C.V.Morton
- Bergenia L. — Бадан. Адзін з найбольш вядомых відаў — Bergenia cordata.
- Bolandra A.Gray
- Boykinia Nutt.
- Chrysosplenium L.
- Conimitella Rydb.
- Darmera Voss. Манатыпны род з адзіным відам Darmera peltata
- Elmera Rydb.
- Hemieva Raf.
- Heuchera L.
- ×Heucherella
- Jepsonia Small
- Leptarrhena R.Br.
- Lithophragma (Nutt.) Torr. & A.Gray
- Micranthes Haw.
- Mitella L.
- Mukdenia Koidz.
- Oresitrophe Bunge
- Peltiphyllum (Engl.) Engl.
- Rodgersia A.Gray
- Saxifraga L. — Каменяломнік. Некаторыя вядомыя віды: Saxifraga bryoides, Saxifraga umbrosa, Saxifraga stellaris, Saxifraga oppositifolia, Saxifraga paniculata
- Saxifragella
- Saxifragodes D.M.Moore
- Saxifragopsis Small
- Suksdorfia A.Gray
- Sullivantia Torr. & A.Gray ex A.Gray
- Tanakaea Franch. & Sav.
- Telesonix Raf.
- Tellima R.Br.
- Tiarella L.
- Tolmiea Torr. & A.Gray
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 147. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура Правіць
- Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6