Кампора-Сан-Джавані
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Кампора-Сан-Джавані (італ.: Campora San Giovanni, неап.: Campura San Giuvanni, сіц.: Campura Santu Janni) — фрацыёнэ (дробная адміністрацыйная адзінка) у Калабрыі, Італія (у складзе камуны Амантэя правінцыі Касенца). Размешчана на ўзбярэжжы Тырэнскага мора, над бухтай Кампора; гавань (збуд. 2002). Чыгуначная лінія і аўтадарога SS18; у 8 км ад шашы A3, у 25 км ад міжнароднага аэрапорта Ламезія-Тэрме (Lamezia Terme). Насельніцтва 7,340 тыс.ч. (2011).
Фрацыёнэ
Кампора-Сан-Джавані
Campora San Giovanni
| ||||||||||||||||||||||||
Мясцовая эканоміка асноўваецца на турызме і сельскай гаспадарцы. Вытворчасць віна і алею. З 1950-х гг. вырошчваецца чырвоная трапейская цыбуля (Red onion of Tropea). Тутэйшая кухня — тыпова калабрыйская.
Гісторыя
правіцьУ антычнае час на тэрыторыі сучаснай Кампоры размяшчаліся два гарады Вялікай Грэцыі:
- Тэмеза (або Тэмпса) — адзін з самых старажытных аўсонскіх гарадоў у Паўднёвай Італіі, зрабіўся потым рымскай калоніяй.
- Клець.
Абодва горада, што варагавалі адзін з адным, сталі ахвярай пірацкіх нападаў і пазней былі разбураныя. Мясцовае ж насельніцтва збегла ў горы. Пасля тэрыторыя сучаснай Кампоры была аб’ектам каланізацыі і заваёў з боку многіх народаў: фінікійцаў, грэкаў, рымлян, варвараў, арабаў, візантыйцаў і нарманаў.
Славутасці
правіцьАрхітэктурныя выдатнасці складаюцца з вялікай вежы 14 ст. (мясцовая дыял. назва U Turriune) і плошчы Святога Францыска Паольскага. Святы Францыск з Паолы лічыцца мясцовым святым патронам, а яго дні (1 — 3 верасня) адзначаюцца вялікай працэсіяй са статуяй святога і прыцягваюць пілігрымаў з навакольных вёсак.
Ураджэнцы Кампоры
правіць- Анджэла Вадаччына, (1890—1976), партызан, селянін і палітычны актывіст, кампарэсы яго называлі «Майстар Анджэла».
- Фабрыцыё Філіпа, канадска-амерыканскі акцёр і сцэнарыст.
- Фабіян Маззай, аргенціна-іспанскі акцёр і сцэнарыст, вядомы таксама як Гарацыя па ТБ «Un Paso Adelante», бацькі называлі яго Марынела.
- Джэрам Руджэра, італьянскі мадэльер, вядомы майстар мужчынскага адзення. Бацька Банавентура, быў родам з наваколля Козза.
Літаратура
правіць- Матэрыял англамоўнага раздзелу Вікіпедыі [11.9.2008]. — [1].
Спасылкі
правіць- Proloco Campora Сан-Джавані Архівавана 11 сакавіка 2012.