Канарскі еўрапейскі ўніверсітэт

Канарскі еўрапейскі ўніверсітэт (ісп.: Universidad Europea de Canarias) — іспанская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ла-Оратава на востраве Тэнэрыфэ (Канарскія астравы).

Канарскі еўрапейскі ўніверсітэт
ісп.: Universidad Europea de Canarias
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ісп.: Universidad Europea de Canarias
Заснаваны 2012
Размяшчэнне Ла-Оратава
Сайт universidadeuropea.com/c…

Універсітэт пачаў дзейнасць у 2012 годзе, прапаноўваючы: пяць праграм бакалаўрыяту (менеджмент і стварэнне бізнесу; маркетынг і камерцыйны менеджмент; міжнародны менеджмент турыстычных і забаўляльных кампаній; рэкламныя камунікацыі; асновы архітэктуры) і тры праграмы магістратуры (дзелавое адміністраванне; аднаўляльныя крыніцы энергіі; надзвычайныя сітуацыі, хуткая і неадкладная дапамога).

Зноскі

Спасылкі правіць