Канко́рдзія (лац.: Concordia) — у старажытнарымскай міфалогіі багіня згоды і апякунка шлюбу.

Канкордзія
лац.: Concordia
Канкордзія з рогам дастатку
Канкордзія з рогам дастатку
Міфалогія старажытнарымская рэлігія і imperial cult of ancient Rome[d]
Сфера ўплыву faithfulness[d], marital compatibility[d] і homonoia[d]
Пол жанчына
У іншых культурах Гармонія і Homonoia[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канкордзія спрыяла згодзе і адзінству грамадзян Рыма, а таксама з’яўлялася апякункай аднадушша родзічаў, асабліва супругаў. Замужнія жанчыны штогод ушаноўвалі багіню падчас свята Карысцій (22 лютага). Да яе звярталіся 30 сакавіка (разам з Pax, Янусам і Салюс) і 1 красавіка (з Венерай і Фартунай virilis).

Багіня паказвалася ў выглядзе жанчыны з рогам дастатку ў адной руцэ, у другой — з маслічнай галіной ці ахвярным кубкам. У грэчаскай міфалогіі Канкордзія адпавядае багіні Гармоніі.

На рымскім форуме быў пабудаваны храм Канкордзіі ў 387 годзе да н.э. з нагоды заключэння міру паміж патрыцыямі і плябеямі.

У гонар Канкордзіі быў названы астэроід (58) Канкордзія, адкрыты ў 1860 годзе. У дзень адкрыцця астэроіда быў падпісаны Турынскі дагавор паміж Сардзінскім каралеўствам і Францыяй аб перадачы Францыі сардзінскай правінцыі Савоя і акругі Ніца. Гэты дагавор і паслужыў падставай для назвы.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць