Каноплішча — возера ў Беларусі, на мяжы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці і Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, за 22 км на паўднёвы захад ад горада Жыткавічы, за 1,1 км на поўнач ад вёскі Малешаў. Адносіцца да басейна ракі Прыпяць (знаходзіцца ў яе пойме).

Каноплішча
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 123 м[1]
Плошча 0,064 км²
Даўжыня берагавой лініі 3,1 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Каноплішча (Беларусь)
Каноплішча
Каноплішча
Каноплішча (Гомельская вобласць)
Каноплішча
Каноплішча
Map

Плошча паверхні возера 0,064 км². Даўжыня берагавой лініі 3,1 км. Катлавіна выцягнута ў паўночна-ўсходнім напрамку. Берагі параслі хмызняком. Возера старычнага тыпу. На захадзе злучана з сістэмай меліярацыйных каналаў, на ўсходзе — вузкімі пратокамі з возерам Прыстань, з ракой Прыпяць злучана меліярацыйнымі каналамі на захадзе і ўсходзе.

Літаратура правіць

  • Ліст карты N-35-140. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)

Спасылкі правіць

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.