Канстанцін Іванавіч Ціхаміраў
Канстанцін Іванавіч Ціхаміраў (13 снежня 1848, Віцебск — 1 жніўня 1913) — расійскі інжынер і архітэктар, выкладчык[1]. Меў прынамсі двух братоў: Сяргей таксама быў інжынерам-архітэктарам, а Мікалай — урачом-афтальмолагам, лейб-акулістам Найвысокага двара[2][3].
Канстанцін Іванавіч Ціхаміраў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 13 снежня 1848 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 жніўня 1913 (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Пецярбургскае будаўнічае вучылішча і Інстытут інжынераў шляхоў зносін[d] |
![]() |
Біяграфія
правіцьДзяцінства і адукацыя
правіцьНарадзіўся ў Віцебску 13 снежня 1848 года. Пачатковую адукацыю атрымаў у Віцебскай гімназіі. У 1868 годзе паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча пансіянерам земства. Скончыў курс у 1873 годзе па першым разрадзе[1].
Прафесійная дзейнасць
правіцьАдразу пасля заканчэння вучылішча быў прылічаны да Міністэрства ўнутраных спраў з адкамандзіраваннем для заняткаў у Тэхнічна-будаўнічы камітэт[1].
Адначасова з тым паступіў памочнікам да інжынера-архітэктара Д. Д. Сакалова на працы па перабудове будынкаў галоўнай тэлеграфнай станцыі і тэлеграфнага дэпартамента ў Санкт-Пецярбургу[1]. У 1875 годзе адкамандзіраваны міністэрствам у дапамогу Д. Д. Сакалову па пабудове будынка тэлеграфнага музея і кватэры для дырэктара названага дэпартамента. У той самы час К. Ціхаміраў займаўся ў якасці тэхніка пры канцылярыі дырэктара Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі. У 1875 годзе запрошаны ў школу дзясятнікаў для кіраўніцтва чарцёжнымі заняткамі і для выкладання курса архітэктуры (да 1883). У 1876 годзе прызначаны памочнікам выкладчыка архітэктурнага чарчэння ў Пецярбургскае Будаўнічае вучылішча, а з 1878 года складаўся выкладчыкам па складанні архітэктурных праектаў[1].
З 1876 года, па заканчэнні пабудоў тэлеграфнага ведамства, К. Ціхаміраў быў памочнікам у інжынера-архітэктара А. Р. Гешвенда (да 1885 года) і ўдзельнічаў пры наступных яго пабудовах у Пецярбургу: трох дамоў купца К. Б. Корпуса ля Чырвонага і Сіняга мастоў па набярэжнай р. Мойкі[4][5], дома купца Шахава на Ганчарнай вуліцы, дома сп. А. Р. Гешвенда на 9-й лініі Васільеўскага вострава[6], дома для служачых фінляндскай чыгункі[7] і дома купца Г. І. Любіенса ля Ізмайлаўскага моста[8]. У 1877-78 гадах быў памочнікам інжынера-архітэктара А. Ю. Навіцкага і загадваў пабудоваю будынка механічнай майстэрні балтыйскага суднабудаўнічага завода[9] і, нарэшце, у якасці памочніка архітэктар А. К. Кейзера, займаўся пры пабудове дома Рускага таварыства гандлю аптэкарскімі таварамі[10].
У студзені 1877 года К. Ціхаміраў прызначаны малодшым тэхнікам пры чарцёжнай Тэхнічна-будаўнічага камітэту, а ў 1882 годзе — на пасаду памочніка вытворчага спраў камітэту і складаўся на ёй прынамсі да 1892 года. На гэтым пасту ім было складзена шмат праектаў будынкаў і капліц для розных губерняў. На службе ў Тэхнічна-будаўнічым камітэце К. Ціхаміраў быў камандзіраваны ў 1882 годзе ў дапамогу інжынер-архітэктару А. Ю. Навіцкаму для абрэвізавання справаводства будаўнічых аддзяленняў і для высвятлення стану тэхнічнай часткі ў паўднёва-заходніх губернях. Разам з тым ён даследаваў старажытны храм Богаяўлення ў г. Астрогу Валынскай губерні, пабудаваны князем Канстанцінам Астрожскім і склаў праект рэстаўрацыі яго. Гэты праект быў прыведзены ў выкананне П. А. Базілеўскім.
У 1877 годзе запрошаны выкладчыкам чарчэння, спачатку тэхнічнага, а з 1882 года — архітэктурнага у Інстытут інжынераў шляхоў зносін , дзе прынамсі да 1892 года складаўся памочнікам па складанні архітэктурных праектаў у прафесара Д. Д. Сакалова . Некаторы час складаўся архітэктарам будынкаў інстытута інжынераў шляхоў зносін і членам камісіі па перабудове гэтых будынкаў (1891-92).
У 1892 годзе быў прызначаны членам камісіі па ўпарадкаванні санітарнага стану Міністэрства ўнутраных спраў, утворанай з нагоды халернай эпідэміі .
Акрамя дзяржаўнай службы К. Ціхаміраў займаўся таксама і прыватнай дзейнасцю. У 1886 годзе ў якасці члена таварыства, пад фірмаю «Лукашэвіч і К°», па ўладкаванні ацяплення і вентыляцыі будынкаў К. Ціхаіміраў прымае ўдзел ва ўсіх яго аперацыях.
З 1890 года складаўся членам камісіі, якая загадвала справамі падпіскі для адпраўкі таварышаў, былых выхаванцаў Будаўнічага вучылішча і Інстытута Грамадзянскіх інжынераў, за мяжу. На працягу дванадцаці гадоў К. Ціхаміраў быў членам Пецярбургскага таварыства архітэктараў .
Адрасы
правіцьЗ 1907 па 1912 год жыў у Санкт-Пецярбургу ў даходным доме Г. М. Штальман[11][12]
Творчасць
правіцьАсобныя творы
правіць- Дачы сп. М. І. Ціхамірава і сп. У. М. Тукмачова ў Азярках , паблізу ад Санкт-Пецярбурга
- Хлебныя крамы ў двары купца Башкірава, па Калашнікаўскай набярэжнай у Санкт-Пецярбургу
- Дом для садоўніка ў маёнтку сп. Э. А. Юнге ў Крыму
- Дом у маёнтку В. У. Бібікавай у Пскоўскай губерні
- Барскі дом у маёнтку барона Н. Ф. Корфа, паблізу ст. Белай Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі[13]
- Дом для служачых у маёнтку графа А. Д. Шарамецева паблізу Санкт-Пецярбурга
- Перабудова будынка гімназіі Імператарскага чалавекалюбчага таварыства , па набярэжнай Крукава канала ў Санкт-Пецярбургу
- і іншае
Зноскі
- ↑ а б в г д Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 343-44 (руск.)
- ↑ Е. Л. Александрова. Дачная местность местность Шувалово — Озерки Архівавана 19 чэрвеня 2018. (руск.)
- ↑ ЦГИА СПб. Ф. 224. Оп. 3. Д. 4671. Доклады СПб. губернской земской управы. 1885.
- ↑ Доходный дом К. Б. Корпуса (руск.)
- ↑ Доходный дом К. Б. Корпуса (руск.)
- ↑ Доходный дом А. Р. Гешвенда (руск.)
- ↑ Жилой дом служащих Финляндской ж. д. (руск.)
- ↑ Доходный дом — Доходный дом Г. И. Любиенса (руск.)
- ↑ Балтийский судостроительный завод (руск.)
- ↑ Дом Русского общества торговли аптекарскими товарами (по наб. кан. Грибоедова) (руск.)
- ↑ ВПб на 1908. O. III. C. 604, на 1909. С. 784, на 1910. С. 784, на 1911. С. 887, на 1912. С. 895
- ↑ Дом А. Н. Штальман (руск.)
- ↑ Белая, станция Санкт-Петербурго-Варшавской железной дороги // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Канстанцін Іванавіч Ціхаміраў на Вікісховішчы |