Канстанцін Аўдзеевіч Смоўскі

Канстанцін Аўдзеевіч Смоўскі (21 мая 1882/1889[1]/1894[2]8 сакавіка 1960) — украінскі ваенны дзеяч, палкоўнік Арміі УНР, генерал-харунжы ў эміграцыі, пранямецкі калабарант. Адзін з удзельнікаў знішчэння Хатыні.

Канстанцін Аўдзеевіч Смоўскі
Дата нараджэння 21 мая 1892(1892-05-21)
Дата смерці 8 лютага 1960(1960-02-08) (67 гадоў)
Месца смерці
Род войскаў Армія Украінскай Народнай Рэспублікі[d]
Званне генерал
Бітвы/войны Першая сусветная вайна, Грамадзянская вайна ў Расіі, Другая сусветная вайна
Узнагароды і званні
Order of Symon Petliura Military Cross

Біяграфія правіць

Вучыўся ў пачатковай школе ў Гнідынцах, потым у гімназіі ў н.п. Плюкі[3] .

У расійскіх войсках правіць

У 1913 годзе скончыў Міхайлаўскае артылерыйскае вучылішча . У Першую сусветную вайну — камандзір батарэі коннай і горнай артылерыі. У пачатку 1917 года камандаваў запасной гарматнай батарэяй у Маскве.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі далучыўся да ўкраінскага нацыянальнага руху. Быў дэлегатам III Усеўкраінскага вайсковага з’езду ў Кіеве ад Маскоўскага гарнізона. Абраны дэлегатам на перамовы аб украінізацыі Адэскай ваеннай акругі.

У войсках УНР правіць

З канца 1917 года служыў ва ўкраінскім войску. Працаваў выкладчыкам практычнага абслугоўвання зброі 2-й Украінскай юнацкай школы.

У студзені 1918 года ўступіў у Гайдамацкі кіш Слабобскай Украіны арміі Цэнтральнай Рады. Узначаліў гарматную батарэю. Удзельнічаў у вулічных баях у Кіеве з бальшавікамі, у прыватнасці, за завод «Арсенал».

Увесну прызначаны памочнікам ваеннага каменданта ў Астрогу, арганізоўваў набор у Армію УНР. Пасля Гетманскага перавароту накіраваны ў Бердычаў, дзе ўзначаліў 1-ю гарматную батарэю Асобнага Чарнаморскага корпуса. Потым далучыўся да паўстання дырэктарыі УНР.

У званні палкоўніка сфарміраваў Чарнаморскі артылерыйскі полк. З лютага 1919 года служыў камандзірам 5-га Кінбурнскага кавалерыйскага палка 2-й кавалерыйскай дывізіі. Далей — камандзір 29-га кавалерыйскага дзеючага палка. У ліпені накіраваны ў 1-ы кавалерыйскі полк, потым— у 2-і кавалерыйскі полк.

Зімой 1919 года ў баях на Левабярэжнай Украіне з войскамі Савецкай Расіі быў паранены і ўзяты ў палон. Неўзабаве ўцёк і пасля лячэння ў Кіеве вярнуўся на фронт. У снежні ўдзельнічаў у Першым зімовым паходзе Арміі УНР, пазней трапіў на тэрыторыю Польшчы, дзе быў інтэрніраваны польскімі ўладамі. Вясной 1920 года дэзерціраваў.

З 23 ліпеня 1920 года — камандзір 1-й кавалерыйскага палка. Затым узначаліў 1-ю брыгаду. З 13 красавіка 1921 года служыў памочнік брыгаднага генерала 1-й асобнай кавалерыйскай дывізіі.

Летам 1921 года быў зняты з пасады пасля таго, як атэстацыйная камісія выявіла адсутнасць у яго афіцэрскага звання да службы ва ўкраінскім войску.

Жыў у эміграцыі ў Польшчы.

У войсках Польшчы і Германіі правіць

Пасля разгрому Арміі УНР быў сярод тых афіцэраў, якія ў 1929 годзе па дамове Пятлюры і Пілсудскага былі прыняты ў Войска Польскае. Служыў у 11-м уланскім палку. Даслужыўся да маёра. Удзельнічаў у нямецка-польскай вайне 1939 года, трапіў у палон. У студзені 1940 года пры садзейнічанні Ваеннага міністэрства УНР у эміграцыі быў вызвалены.

З пачаткам Вялікай Айчыннай, як і некаторыя іншыя афіцэры Арміі УНР, змагаўся за Трэці Рэйх; на сярэдзіну кастрычніка 1941 года Смоўскі знаходзіўся ў Кіеве, дзе сустракаўся з членамі Букавінскага курэня. Удзельнічаў у арганізацыі ўкраінскай дапаможнай паліцыі ў Кіеве[4]. Вясной 1942 года быў прызначаны намеснікам камандзіра 118-га шуцманшафт батальёна, які ўдзельнічаў у баях супраць савецкіх партызан на поўначы Украіны, а са снежня 1942 года — у Беларусі[5]. У сакавіку 1943 года яго падраздзяленне знішчыла вёску Хатынь.

Пазней служыў у іншых украінскіх калабарацыянісцкіх фарміраваннях, падпарадкаваных Германіі. З сакавіка 1945 года залічаны ў штаб Украінскай нацыянальнай арміі. 8—9 мая 1945 года ад імя камандавання Украінскай нацыянальнай арміі вёў перамовы з камандуючымі заходніх краін аб інтэрнаванні.

Пасляваенная міграцыя правіць

З 1945 года — у эміграцыі ў Заходняй Германіі, адзін з ініцыятараў стварэння Саюза ўкраінскіх вайскоўцаў. У 1950 годзе эміграваў у ЗША. Актыўна дзейнічаў у ветэранскіх арганізацыях жаўнераў Арміі УНР. Узначальваў Саюз украінскіх ветэранаў.

Памёр у Мінеапалісе. Пахаваны на могілках пры праваслаўным храме Юрыя Пераможцы[6].

Крыніцы правіць

  1. Facebook. www.facebook.com. Праверана 13 мая 2023.
  2. К. Смовський Моя служба Батьківщині
  3. Стефанів З. Генерал Кость Смовський // Свобода. 1960. 23 березня. Ч. 55. С. 2, 4.
  4. Моя служба Батьківщині. Архівавана з першакрыніцы 23 січня 2022.
  5. Rudling, Per Anders. "The Khatyn Massacre in Belorussia: A historical controversy revisited." Holocaust and Genocide Studies 26.1 (2012): 29-58.
  6. Бл. п. Константин Смовський // Свобода. 1960. 15 березня. Ч. 49. С. 3.

Літаратура правіць

  • Енциклопедія українознавства  (укр.). У 10-х томах. / Головний редактор Володимир Кубійович  (руск.). — Париж, Нью-Йорк: «Молоде життя  (укр.)»-«НТШ  (руск.)»; 1954—1989, 1993—2000.
  • Довідник з історії України / за ред. І. З. Підкови, Р. М. Шуста. — К. : Генеза, 2001. — ISBN 966-504-439-7.
  • Коваленко С. Смовський Костянтин Овдійович / Чорні запорожці: історія полку. 2-ге видання. — К. : Видавництво «Стікс», 2015. — 368 с.
  • Тинченко Я. Ю. Офіцерський корпус Армії Української Народної Республіки (1917—1921). Книга I. — К. : Темпора, 2007. — ISBN 966-8201-26-4.
  • Тинченко Я. Ю. Офіцерський корпус Армії Української Народної Республіки (1917—1921). Книга II. — К. : Темпора, 2011. — 355 с. — ISBN 978-617-569-041-3.
  • Українське військо [Архівовано 26 червня 2017 у Wayback Machine.]

Спасылкі правіць