Канстанцін Мікалаевіч Майсеня
Канстанцін Мікалаевіч Майсеня (15 жніўня 1923, в. Вялікая Ліпа, Нясвіжскі павет — 12 кастрычніка 2006, Гайнаўка) — беларускі грамадскі дзеяч.
Канстанцін Мікалаевіч Майсеня | |
---|---|
| |
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч |
Дата нараджэння | 15 жніўня 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 кастрычніка 2006 (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з сялянскай сям’і. Бацька Мікалай, маці з дома Булгак.
Перад Другой сусветнай вайной Канстанцін Майсеня скончыў 7 клас пачатковай школы. Падчас вайны працаваў з бацькамі на гаспадарцы. Пасля вайны працаваў слесарам на чыгунцы Баранавічы — Брэст. У 1945 годзе прыехаў у Польшчу і ў 1946—1949 гадах працаваў кіраўніком фінансавага аддзела ў камісіі па рэпатрыяцыі ў Бельску Падляскім, а таксама бухгалтарам у будаўнічым кааператыве. Вучыўся ў Вышэйшай гандлёвай школе ў Познані. Пасля вучобы працаваў бухгалтарам кааператыве ў Міклашове Гайнаўскага павета. У 1954 годзе быў прызначаны на пасаду кіраўніка Эканамічнага тэхнікума ў Бельску Падляскім. Пазней быў старшынёй у павятовым упраўленні Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Бельску Падляскім. У 1958—1959 гадах быў дырэктарам будаўнічага прадпрыемства ў Бельску Падляскім. З 1960 года быў кіраўніком Павятовага ўпраўлення гмінных кааператываў у Гайнаўцы. У 60-х пабудаваў на тэрыторыі Гайнаўскага павета больш за 100 вясковых крам. Пэўны час выконваў абавязкі раднага Нацыянальнай павятовай рады. За заслугі ў развіцці вёсак на Гайнаўшчыне быў узнагароджаны Кавалерскім крыжам ордэна адраджэння Польшчы.
У выніку данясенняў у 1968 годзе быў выключаны з Польскай аб’яднанай рабочай партыі за беларускі патрыятызм. У 1970-х выступіў з прапановай пабудовы беларускага музея ў Гайнаўцы, а пазней кіраваў работай Грамадскага камітэта пабудовы музея. Пазней выконваў функцыі дырэктара будаўнічай фірмы «Las» у Імшарах каля Міхалова (1972—1975). Выконваў функцыі Прадпрыемства будаўнічай керамікі ў Старым Ляўкове (1975—1977), Ваяводскага сельскагаспадарчага прадпрыемства ў Нараўцы (1977—1980), таксама быў старшынём калгасу ў Бельшчыне (1980—1981). Быў сакратаром Беларускага грамадска-культурнага таварыства, а пасля намеснікам старшыні (1981—1988). Апошнім месцам працы быў калгас (1988—1991). У 1991 годзе выйшаў на пенсію.
У 2003 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую дзейнасць па захаванні і развіцці беларускай культуры ў Польшчы, значны асабісты ўклад у справу ўмацавання беларуска-польскіх культурных адносін і ў сувязі з 80-годдзем з дня нараджэння[1].
Канстанцін Майсеня памёр у 2006 годзе ў Гайнаўцы, тамсама пахаваны на праваслаўных могілках. У 2008 годзе ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы ў яго памяць адкрыта мемарыяльная шыльда.