Канстанцін Мікалай Радзівіл
Князь Канстанцін Мікалай Юзаф Радзівіл (10 ліпеня 1902, Сташаў — верасень 1944) — польскі арыстакрат і землеўладальнік, афіцэр Арміі Краёвай.
Канстанцін Мікалай Радзівіл | |
---|---|
польск.: Konstanty Mikołaj Radziwił | |
| |
Імя пры нараджэнні | Канстанцін Мікалай Юзаф Радзівіл |
Род дзейнасці | польскі землеўладальнік і афіцэр |
Дата нараджэння | 10 ліпеня 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | верасень 1944 (42 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Мацей Мікалай Радзівіл |
Маці | Ружа Патоцкая |
Жонка | Марыя Жалтоўская |
Дзеці | Крыштаф, Ян і Альберт |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьПрадстаўнік княжацкага роду Радзівілаў герба «Трубы». Трэці сын князя Мацея Мікалая Якуба Станіслава Радзівіла (1873—1920), графа на Шыдлоўцы, і графіні Ружы Патоцкай (1878—1931). Браты — Крыштаф Мікалай Артур, Артур Мікалай Антоній і Мацей Мікалай Марыя.
У 1924 годзе Канстанцін Радзівіл скончыў Гандлёвую акадэмію ў Антверпене, а ў 1926 годзе — Школу Падхарунжых рэзерву кавалерыі ў Грудзёндзе і атрымаў чын падпаручніка рэзервовай кавалерыі з прызначэннем у 4-ы полк конных стралкоў у Плоцку. Затым кіраваў маёнткам Зэгржэ.
У 1939 годзе ў пачатку Другой сусветнай вайны Канстанцін Радзівіл прыняў удзел у якасці добраахвотніка ў вераснёвай кампаніі, выконваў абавязкі назіральніка ў аэрапорце самастойнай аператыўнай групы «Палессе» генерала Франца Клеберга. Пасля капітуляцыі польскай арміі ён вярнуўся дамоў.
6 кастрычніка 1939 года быў арыштаваны немцамі і пасаджаны ў турму ў Пултуску, дзе знаходзіўся да 18 сакавіка 1940 года. Быў вызвалены са зняволення высілкамі Маўрыкія Патоцкага і яго сябра Яна Піянткоўскага, затым быў высланы з сям’ёй з маёнтка Зэгржэ.
У красавіку 1941 года Канстанцін Радзівіл уступіў у Саюз Узброенай Барацьбы (з 1942 года — Армія Краёва), дзе атрымаў пасаду кватэрмайстара 3-га батальёна Рэйнскага легіёна ў 7-м перыметры варшаўскай акругі «Нашыйнік». 19 красавіка 1944 года атрымаў чын паручніка рэзерву. Таксама Канстанцін Радзівіл з 1941 года прымаў актыўны ўдзел у працы кіраўніцтвам канспірацыйнай арганізацыі зямян, якая дзейнічала на тэрыторыі варшаўскага раёна для забеспячэння Арміі Краёвай.
У верасні 1944 года быў забіты немцамі падчас Варшаўскага паўстання.
Сям’я і дзеці
правіць24 жніўня 1927 года ажаніўся з графіняй Марыяй Жалтоўскай (9 чэрвеня 1906 — 7 жніўня 1999), дачкой графа Леана Жалтоўскага і Ганны Мяжынскай. Іх дзеці:
- Крыштаф Мікалай Мацей Леан (нар. 17 жніўня 1928), жонка з 1954 года з князёўна Марыя Ядвіга Чартарыйская (нар. 1930)
- Ян Мацей Мікалай (5 лютага 1930 — 12 жніўня 2004), жонка з 1962 года Эльжбета Карская (нар. 1940)
- Альберт Геранім Мікалай (нар. 14 ліпеня 1931), жонка з 1957 года князёўна Ганна Марыя Чартарыйская (нар. 1932)
Зноскі
Спасылкі
правіць- Генеалогія роду Радзівілаў Архівавана 26 лютага 2015.