Канстанцін Пятровіч Бадак

Канстанцін Пятровіч Бадак (17 лютага 1921, в. Вялікія Лукі (Баранавіцкі раён) — 26 красавіка 1944, Баранавічы) — арганізатар савецкай падпольнай групы ў г. Баранавічы ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Канстанцін Пятровіч Бадак
Дата нараджэння 17 лютага 1921(1921-02-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 красавіка 1944(1944-04-26) (23 гады)
Месца смерці
Узнагароды і прэміі
медаль «За адвагу»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Вялікія Лукі Баранавіцкага павета Польскай Рэспублікі ў 1921 годзе. Вучыўся ў вясковай школе, гімназіі, Віленскім механічным тэхнікуме.

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР працаваў настаўнікам у Вялікалукскай школе, адначасова завочна вучыўся ў Маскоўскім сілікатна-будаўнічым інстытуце.

У Вялікую Айчынную вайну становіцца партызанскім сувязным, разведчыкам атрада. Па загадзе камандавання вясной 1943 года стварае ў лакаматыўным дэпо Баранавічаў падпольную групу, у якую ўваходзілі А. Ягораў, Я. Карніенка. Вясной 1944 года пасля падрыва воданапорнай вежы на чыгуначнай станцыі, што паралізавала рух цягнікоў, быў затрыманы немцамі. 26 красавіка 1944 года разам з таварышамі быў павешаны каля паваротнага кола на тэрыторыі лакаматыўнага дэпо[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 чэрвеня 1965 года пасмяротна ўзнагароджаны медалём «За адвагу».

Ушанаванне памяці правіць

Імя Канстанціна Бадака носіць вуліца ў горадзе Баранавічы[2] Усталявана мемарыяльная таблічка па вул. Даватара,1.[3].

Зноскі правіць

  1. cbseditor. Барановичская ЦБС - Барановичская ЦБС(нявызн.). tavlay-library.by. Праверана 3 красавіка 2024.
  2. Зональный государственный архив в г. Барановичи. brestjust.gov.by. Праверана 3 красавіка 2024.
  3. Список памятников | Цифровая звезда. izvezda.by. Праверана 3 красавіка 2024.