Канстытуцыйны рэферэндум у Іраку (2005)

Канстытуцыйны рэферэндум у Іраку прайшоў 15 кастрычніка 2005 года, на якім большая частка выбаршчыкаў падтрымала распрацаваны ўладамі праект новай канстытуцыі краіны.

Рэферэндум па правінцыях. Зялёны — за, чырвоны — супраць.

Гісторыя правіць

20 сакавіка 2003 кааліцыя ў складзе ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі і Польшчы ўрываецца ў Ірак, дзе за лічаныя тыдні разбівае сілы прэзідэнта Садама Хусейна. 1 мая Джордж Буш малодшы, тагачасны прэзідэнт ЗША, абвясціў пра канчатковы разгром урадавай арміі. Узяўшы ўсю краіну, замежныя войскі прыступілі да яе палітычнай перабудовы па заходнім узоры, правёўшы дэмакратызацыю і лібералізацыю Ірака. Паступова фармаваліся новы ўлады краіны, першапачаткова прадстаўленыя спачатку ЧУІ, а пасля ПУІ. Перад апошнім ўстала задача стварэння новай канстытуцыі.

Правядзенне правіць

Галасаванне прайшло ва ўмовах узмоцненай бяспекі. Першапачаткова іракскія кіраўнікі спадзяваліся, што вынікі галасавання будуць апублікаваны да 19 кастрычніка. Аднак 17 кастрычніка афіцыйныя асобы, адказныя за рэферэндум, абвясцілі, што пытанні, якія тычацца прыходу выбаршчыкаў у некаторых правінцыях, патрабуюць праверкі галасавання, што затрымлівае абнародаванне канчатковых звестак. Затрымцы таксама спрыяла пясчаная бура ў Цэнтральным Іраку. Хоць суніцкі палітык Салех аль-Мутлак заявіў аб фальсіфікацыях, назіральнікі з ААН канстанціравалі парадак у правядзенні працэдуры галасавання. 25 кастрычніка службовыя асобы выбарчай камісіі апублікавалі канчатковыя вынікі, якія сведчаць аб зацвярджэнні канстытуцыі. У цэлым праект асноўнага закона падтрымалі 79% выбаршчыкаў, супраць — 21%. З 18 правінцый толькі ў двух пераважалі галасы «супраць» (больш за дзве траціны). Яўка на рэферэндуме склала 63%, як заяўлялі прадстаўнікі камісіі. Пасля зацвярджэння канстытуцыі выбары пастаяннага ўрада павінны быць праведзены не пазней за 15 снежня, а новы ўрад ўступіць у пасаду не пазней за 31 снежня. Калі б канстытуцыя была адхілена, парламент быў б распушчаны, і абраны Новы пераходны ўрад, каб паспрабаваць напісаць іншую пастаянную канстытуцыю. Падчас рэферэндума затрыманым па меркаваннях бяспекі была прадастаўлена магчымасць прагаласаваць. Гэта першы выпадак у сучаснай гісторыі Блізкага Усходу, калі затрыманым было дазволена галасаваць.

Спасылкі правіць