Пераходны ўрад Ірака

спіс атыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Пераходны ўрад Ірака (ПУІ; араб. الحكومة العراقية الانتقالية‎‎) — орган дзяржаўнай улады ў Іраку ў 20052006 гадах, мэтай якой з’яўлялася распрацоўка новай канстытуцыі і выбараў у ніжнію палату парламента.

Пераходны ўрад Ірака
Агульная інфармацыя
Дата стварэння 3 мая 2005
Папярэдняе ведамства Flag of Iraq (2004–2008).svg Часовы ўрад Ірака
Дата скасавання 20 мая 2006
Заменена на Flag of Iraq (2004–2008).svg Кабінет Нуры аль-Малікі
Штаб-кватэра Багдад
Прэзідент Джалал Талабані
Прэм’ер-міністр Ібрагім аль-Джафары

ГісторыяПравіць

20 сакавіка 2003 кааліцыя ў складзе ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі і Польшчы ўрываецца ў Ірак, дзе за лічаныя тыдні разбівае сілы прэзідэнта Садама Хусейна. 1 мая Джордж Буш малодшы, тагачасны прэзідэнт ЗША, абвясціў пра канчатковы разгром урадавай арміі[1].

На тэрыторыі акупаванай краіны сфармавана Упраўленне па аднаўленню і гуманітарнай дапамогі Іраку, што пазней, на падставе рэзалюцыі 1483 Савета Бяспекі ААН і гуманітранага права, ператворана ў Часовы орган кааліцыі (ЧОК), які ажыццяўляў кантроль над Іракам. Орган стаў адказны за перабудову Ірака, аднаўленне эканомікі, стварэнне новых інстытутаў, прадастаўленне ўсялякіх паслуг насельніцтву і падрыхтоўку да перадачы ўлады іракцам[2]. Першапачаткова адміністрацыю ўзначаліў адстаўны генерал Джэй Гарнер, але хутка ён быў зменены Полам Брэмерам. Палітыка ЧОК мела на ўвазе дэмакратызацую, актыўную працу з мясцовым насельніцтвам, змаганне з культам асобы Садама Хусейна і ідэалагічнымі ўяўленнямі, сфармаванымі ў гады яго прэзідэнтсва, улік інтарэсаў этнарэлігійных суполак[3][4][5].

13 ліпеня быў створаны кансультатыўны орган пры кааліцыйнай адміністрацыі — Часовы кіраўнічы савет Ірака (ЧКСІ), які складаўся з 25 членаў, правадыроў плямёнаў і палітыкаў. У этнічным і канфесійным плане савет уключаў у сябе 13 шыітаў, 5 сунітаў, 5 курдаў (таксама сунітаў), аднаго туркемана і аднаго асірыйца. Орган уяўляў сабой шырокі спектр палітычных і рэлігійных рухаў Ірака; тым не менш з часам выявілася безгрунтоўнасць дадзенай структуры і прынятых ёю рашэнняў. Першапачаткова меркавалася, што ЧКСІ стане кансультатыўным органам пры ЧОК, аднак вельмі хутка кіраўнік савета стаў вызначаць парадак дня і актыўна ўключаўся ў працэс прыняцця палітычных рашэнняў. Тым не менш Пол Брэмер валодаў правам вета ў дачыненні да рашэнняў, вынесеных ЧКСІ.

1 чэрвеня 2004 года ў Багдадзе было абвешчана аб старэнні Часовага ўрада Ірака (ЧУІ), які замяніў ЧКСІ. Пазней, 28 чэрвеня, свае паўнамоцтвы ЧПІ перадала часовая кааліцыйная адміністрацыя. Калі яна была ліквідаваная, у ЧПІ з’явілася магчымасць адмовіцца ад прысутнасці замежных сіл у краіне, аднак падобнай заявы не прагучала. Нягледзячы на існаванне сфармаванага ўрада, на справе сітуацыю спрабавалі кантраляваць амерыканскія ваенныя структуры і сотні саветнікаў, ад якіх залежалі прыняцце і ход ажыццяўлення палітычных рашэнняў. Пры іх падтрымцы ЧУІ 30 студзеня 2005 года правяла правінцыйныя выбары. Адначасова праводзяцца выбары ў Нацыянальную асамблею (парламент), на якіх перамагае шыіцкі блок «Аб’яднаны іракскі альянс», падтрыманы шыіцкім духоўным лідарам Алі Сістані, атрымаўшы 140 месцаў з 275. Другое месца было ў блока аб’яднаных курдскіх партый на чале з Масудам Барзані і Джалалам Талабані з 75 месцамі. Трэцяй найбуйнейшай палітычнай сілай, якая стаяла на свецкіх пазіцыях, стаў «Іракскі спіс» Аяда Алаўі з 40 месцамі[6].

3 мая таго ж года ўзнікае Пераходны ўрад Ірака (ПУІ). 15 кастрычніка ён прадстаўляе новы праект канстытуцыі краіны, які 25-га быў ухвалены на рэферэндуме. 15 снежня пад кіраўніцтвам ПУІ праходзяць выбары ў ніжнюю палату парламента Ірака — Савет прадстаўнікоў. Ужо 20 мая 2006 года ПУІ перадае свае паўнамоцтвы першаму пастаяннаму ўраду на чале з прэм’ер-міністрам Нуры аль-Малікі[6].

КабінетПравіць

Position
Прэзідент Джалал Талабані
Віцэ-прэзідэнты Адзіль Абдул-Махдзі
Газі Машаль Аджыль аль-Явер
Прэм’ер-міністр Ібрагім аль-Джафары
Намеснікі прэм’ер-міністра Ахмед Чалабі
Руз Нуры Шавіс
Абід Мутлак аль-Джубуры
Міністр унутраных спраў Баян Бакір Салаг
Міністр замежных спраў Хашыяр Зібары
Міністр абароны Саадун Аль-Дулаймі
Міністр нафты Ібрагім Бахр аль-Улум
Міністр энергетыкі Махсен Шлаш
Міністр планавання і супрацоўніцтва ў галіне развіцця Бархам Салех
Міністр вышэйшай адукацыі Самі аль-Мудхафар
Міністр муніцыпалітэтаў і грамадскіх работ Нісрын Барвары
Міністр тэлекамунікацый Джуван Фуад Масум
Міністр фінансаў Алі Абдул-Амір Алаві
Міністр водных рэсурсаў Абдул-Латыф Рашыд
Міністр навакольнага асяроддзя Нармін Асман
Міністр гандлю Абдэль-Карым Махуд Аль-Мухамедаві
Міністр транспарту Салам аль-Малікі
Міністр працы і сацыяльных спраў Ідрыс Хадзі
Міністр па правах чалавекаНармін Асман (выконваючы абавязкі)
Хашым аш-Шыбль быў прызначаны, але адмовіўся ад пасады
Міністр аховы здароўя Абдэль Муталіб Махамед Алі
Міністр будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Джасім Махамед Джафар
Міністр адукацыі Абдэль Фалах Хасан
Міністр сельскай гаспадаркі Алі Аль-Бахадылі
Міністр юстыцыі Абдэль Хусейн Шандаль
Міністр культуры Нуры Фархан аль-Раві
Міністр навукі і тэхнікі Басімы Юсуф Бутрус
Міністр па пытаннях перамяшчэння і міграцыі Сухайла Абд-Джафар
Міністр па справах моладзі і спорту Талібы Азіз Зайні
Міністр прамысловасці Усама ан-Наджафі
Дзяржаўны міністр па справах нацыянальнай бяспекі Абдул Карым Аль-Анізі
Дзяржаўны міністр па справах правінцый Саад Наіф Муджхім аль-Хардан
Дзяржаўны міністр па справах грамадзянскай супольнасці Ала Хабіба Казіма
Дзяржаўны міністр па справах жанчын Азхар Абдэль Карым аш-Шэйхлі
Дзяржаўны міністр па справах турызму і старажытнасцяў Хашым аль-Хашымі
Дзяржаўны міністр па справах Нацыянальнай асамблеі Сафа ад-Дын Махамед Аль-Сафі

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць