Часовы ўрад Ірака
Часовы ўрад Ірака (ЧУІ; араб. الحكومة العراقية المؤقتة)— орган, створаны міжнароднай кааліцыі ў якасці часовага ўрада Ірака ў 2004—2005 гадах падчас арганізацыі правінцыйных і парламенцкіх выбараў.
Часовы ўрад Ірака | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Ірак |
Дата стварэння | 1 чэрвеня 2004 |
Папярэдняе ведамства | Часовы орган кааліцыі (ЧКСІ) |
Дата скасавання | 3 мая 2005 |
Заменена на | Пераходны ўрад Ірака |
Штаб-кватэра | Багдад |
Прэзідэнт | Газі Машаль Аджыль аль-Явер |
Прэм’ер-міністр | Аяд Алаўі |
Сайт | iraqigovernment.org |
Гісторыя
правіць20 сакавіка 2003 кааліцыя ў складзе ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі і Польшчы ўрываецца ў Ірак, дзе за лічаныя тыдні разбівае сілы прэзідэнта Садама Хусейна. 1 мая Джордж Буш малодшы, тагачасны прэзідэнт ЗША, абвясціў пра канчатковы разгром урадавай арміі[1].
На тэрыторыі акупаванай краіны сфармавана Упраўленне па аднаўленню і гуманітарнай дапамогі Іраку, што пазней, на падставе рэзалюцыі 1483 Савета Бяспекі ААН і гуманітранага права, ператворана ў Часовы орган кааліцыі (ЧОК), які ажыццяўляў кантроль над Іракам. Орган стаў адказны за перабудову Ірака, аднаўленне эканомікі, стварэнне новых інстытутаў, прадастаўленне ўсялякіх паслуг насельніцтву і падрыхтоўку да перадачы ўлады іракцам[2]. Першапачаткова адміністрацыю ўзначаліў адстаўны генерал Джэй Гарнер, але хутка ён быў зменены Полам Брэмерам. Палітыка ЧОК мела на ўвазе дэмакратызацыю, актыўную работу з мясцовым насельніцтвам, змаганне з культам асобы Садама Хусейна і ідэалагічнымі ўяўленнямі, сфармаванымі ў гады яго прэзідэнтсва, улік інтарэсаў этнарэлігійных суполак[3][4][5].
13 ліпеня быў створаны кансультатыўны орган пры кааліцыйнай адміністрацыі — Часовы кіраўнічы савет Ірака (ЧКСІ), які складаўся з 25 членаў, правадыроў плямёнаў і палітыкаў. У этнічным і канфесійным плане савет уключаў у сябе 13 шыітаў, 5 сунітаў, 5 курдаў (таксама сунітаў), аднаго туркемана і аднаго асірыйца. Орган уяўляў сабой шырокі спектр палітычных і рэлігійных рухаў Ірака; тым не менш з часам выявілася безгрунтоўнасць дадзенай структуры і прынятых ёю рашэнняў. Першапачаткова меркавалася, што ЧКСІ стане кансультатыўным органам пры ЧОК, аднак вельмі хутка кіраўнік савета стаў вызначаць парадак дня і актыўна ўключаўся ў працэс прыняцця палітычных рашэнняў. Тым не менш Пол Брэмер валодаў правам вета ў дачыненні да рашэнняў, вынесеных ЧКСІ.
1 чэрвеня 2004 года ў Багдадзе было абвешчана аб старэнні Часовага ўрада Ірака (ЧУІ), які замяніў ЧКСІ. Пазней, 28 чэрвеня, свае паўнамоцтвы ЧПІ перадала часовая кааліцыйная адміністрацыя. Калі яна была ліквідавана, у ЧПІ з’явілася магчымасць адмовіцца ад прысутнасці замежных сіл у краіне, аднак падобнай заявы не прагучала. Нягледзячы на існаванне сфармаванага ўрада, на справе сітуацыю спрабавалі кантраляваць амерыканскія ваенныя структуры і сотні саветнікаў, ад якіх залежалі прыняцце і ход ажыццяўлення палітычных рашэнняў. Пры іх падтрымцы ЧУІ 30 студзеня 2005 года правяла правінцыйныя выбары. Адначасова праводзяцца выбары ў Нацыянальную асамблею (парламент), на якіх перамагае шыіцкі блок «Аб’яднаны іракскі альянс», падтрыманы шыіцкім духоўным лідарам Алі Сістані, атрымаўшы 140 месцаў з 275. Другое месца было ў блока аб’яднаных курдскіх партый на чале з Масудам Барзані і Джалалам Талабані з 75 месцамі. Трэцяй найбуйнейшай палітычнай сілай, якая стаяла на свецкіх пазіцыях, стаў «Іракскі спіс» Аяда Алаўі з 40 месцамі[6].
3 мая таго ж года замест ЧУІ ўзнік Пераходны ўрад Ірака (ПУІ).
Кабінет
правіцьПа стане на 28 чэрвеня 2004 года ў ЧУІ ўваходзілі[7]:
- Прэзідэнт Газі Машаль Аджыль аль-Явер
- Віцэ-прэзідэнт Ібрагім Джафары
- Віцэ-Прэзідэнт Рош ха-Шавес
- Прэм’ер-міністр: Аяд Алаўі
- Намеснік прэм’ер-міністра па нацыянальнай бяспецы Бархам Салех
- Міністр замежных спраў Хашыяр Зібары
- Міністр фінансаў Адзіль Абдул-Махдзі
- Міністр абароны Хазім аш-Шаалян
- Міністр унутраных спраў Фалах Хасан ан-Накіб
- Міністр нафты Тамір Гадбан
- Міністр юстыцыі Малік Дахан аль-Хасан
- Міністр па правах чалавека: Бахіцяр Амін
- Міністр энергетыкі Айхам аль-Самары
- Міністр аховы здароўя Алаа Абдэсахеб аль-Алван
- Міністр сувязі Махамед Алі Хакім
- Міністр жыллёвага будаўніцтва Амар Фарук
- Міністр грамадскіх работ Несрын Мустафа Бервары
- Міністр навукі і тэхнікі Рашад Мандала Амар
- Міністр планавання Махдзі аль-Хафез
- Міністр гандлю Махамед Аль-Джубры
- Міністр спорту і моладзі Алі Фаік аль-Габан
- Міністр транспарту Луэй Хатым Султан аль-Арыс
- Міністр па справах правінцый Ваэль Абдэль-Латыф
- Міністр па справах жанчын Нармін Асман
- Міністр па справах іміграцыі і бежанцаў Паскаль Эша Варда
- Міністр ірыгацыі Латыф Рашыд
- Міністр працы Лэйла Абдул-Латыф
- Міністр адукацыі Самі Мудахфар
- Міністр вышэйшай адукацыі Тахір Албакаа
- Міністр сельскай гаспадаркі Саўсан Шэрыф
- Міністр культуры Муфід Махамад Джавад аль-Джазаіры
- Міністр прамысловасці Хаджым аль-Хасанам
- Дзяржаўны міністр Касім Давуд
- Дзяржаўны міністр Маму Фархам Асман Піралі
- Дзяржаўны міністр Аднан аль-Джанабі
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Хроника военной операции США против Ирака в 2003 году
- ↑ Руденко Л. Н.Восстановление и развитие экономики Ирака (по материалам Центра стратегических и международных исследований США) // Институт Ближнего Востока.
- ↑ Буш обещает довести до конца «пурпурную революцию в Ираке»
- ↑ В. Богданов. Решение о шиитском восстании принималось в Лондоне (Российская газета)
- ↑ Шиитско-суннитское противостояние в Ираке // Подцероб А. Б., Институт Ближнего Востока, 11 января, 2007.
- ↑ Ирак по-американски. Дебаасификация иракского общества (2003—2004 гг.) // Руслан Мамедов, РСМД, 11 апреля 2011
- ↑ Interim Iraqi government . BBC Online (1 чэрвеня 2004). Праверана 24 лютага 2006.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 8 снежня 2013.
- Iraq Assembly Off to a Faltering Start (One World, Aug 15)
- middleeastreference.org.uk: Members of the Iraqi Cabinet Архівавана 16 верасня 2008.
- Iraq: The interim government leaders (Council on Foreign Relations)