Часовы кіраўнічы савет Ірака
Часовы кіраўнічы савет Ірака (ЧКСІ; араб. مجلس الحكم العراقي) — кансультатыўны орган пры кааліцыйнай адміністрацыі ў Іраку, створанай пасля ўварванне ЗША і іх саюзнікаў.
Створаны 13 ліпеня 2003 года. складаўся з 25 членаў, правадыроў плямёнаў і палітыкаў. У этнічным і канфесійным плане савет уключаў у сябе 13 шыітаў, 5 сунітаў, 5 курдаў (таксама сунітаў), аднаго туркмена і аднаго асірыйца. Орган уяўляў сабой шырокі спектр палітычных і рэлігійных рухаў Ірака; тым не менш з часам выявілася безгрунтоўнасць дадзенай структуры і прынятых ёю рашэнняў. Першапачаткова меркавалася, што ЧКСІ стане кансультатыўным органам пры ЧОК, аднак вельмі хутка кіраўнік савета стаў вызначаць парадак дня і актыўна ўключаўся ў працэс прыняцця палітычных рашэнняў. У той жа час кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Пол Брэмер валодаў правам вета ў дачыненні да рашэнняў, вынесеных ЧКСІ[1].
1 чэрвеня 2004 года ў Багдадзе было абвешчана аб старэнні Часовага ўрада Ірака (ЧУІ), які замяніў ЧКСІ. Пазней, 28 чэрвеня, свае паўнамоцтвы ЧПІ перадала часовая кааліцыйная адміністрацыя[1].
Склад
правіцьСтаршыні
правіцьІмя | Перыяд | Партыя |
---|---|---|
Махамед Бахр аль-Улум (1-ы тэрмін) | 13 чэрвеня — 31 ліпеня 2003 | беспартыйны |
Ібрагім аль-Джафары | 1—31 жніўня 2003 | Дава |
Ахмед Чалабі | 1—30 верасня 2003 | Іракскі нацыянальны кангрэс |
Аяд Алаўі | 1—31 кастрычніка 2003 | Іракскі нацыянальны кангрэс |
Джалал Талабані | 1—30 лістапада 2003 | Патрыятычны саюз Курдыстана |
Абдэль-Азіз аль-Хакім | 1—31 снежня 2003 | Вярхоўны ісламскі савет Ірака |
Аднан Пачачы | 1—31 студзеня 2004 | Асамблея незалежных дэмакратаў |
Махсен Абдэль Хамід | 1—29 лютага 2004 | Ісламская партыя Ірака |
Махамед Бахр аль-Улум (2-і тэрмін) | 1—31 сакавіка 2004 | беспартыйны |
Масуд Барзані | 1—30 красавіка 2004 | Дэмакратычная партыя Курдыстана |
Эзэдын Салім | 1—17 мая 2004 | Дава |
Газі Машаль Аджыль аль-Явер | 17 мая—1 чэвреня 2004 | беспартыйны |
Члены
правіцьКабінет
правіць1 верасня 2003 года Савет прызначыў свой першы кабінет міністраў. У ім былі:
- Міністр сувязі — Хайдэр аль-Абадзі
- Міністр грамадскіх работ — Нісрын Барвары
- Міністр будаўніцтва і жыллёвага будаўніцтва – Бакір Джабр аз-Зубейды
- Міністр навакольнага асяроддзя — Абдэрахмана Садык Карым
- Міністр гандлю – Алі Алаві
- Міністр планавання — Махдзі аль-Хафез
- Міністр адукацыі — Алаа Абдэссахеб аль-Алван
- Міністр вышэйшай адукацыі — Зіад Абдэразак Махамад Асвад
- Міністр культуры — Муфід Махамад Джавад аль-Джазаіры
- Міністр па правах чалавека – Абдэль Басэт Туркі
- Міністр замежных спраў — Хашыяр Зібары
- Міністр унутраных спраў — Нуры Бадран
- Міністр сельскай гаспадаркі — Абдэль Амір Абуд Рахіма
- Міністр спорту і моладзі — Алі Фаік аль-Габан
- Міністр аховы здароўя — Хадаір Абас
- Міністр прамысловасці і мінеральных рэсурсаў — Махамад Тафік Рахім
- Міністр юстыцыі — Хашым Абдэрахмана аш-Шыблі
- Міністр навукі і тэхнікі — Рашад Мандала Амар
- Міністр працы і сацыяльных спраў — Самі Азара аль-Маджун
- Міністр энергетыкі — Айхам Алсамарае
- Міністр фінансаў — Камель аль-Кілані
- Міністр іміграцыі і бежанцаў — Махамад Джасем Хадаір
- Міністр водных рэсурсаў — Латыф Рашыд
- Міністр нафты — Ібрагім Махамад Бахр аль-Улум
- Міністр транспарту — Бахнам Зая Булас
Пасады міністра абароны і міністра інфармацыі часоў Садама Хусейна былі часова скасаваны акупацыйнай адміністрацыяй да 22 лютага 2004 года[2].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б Ирак по-американски. Дебаасификация иракского общества (2003–2004 гг.) // Руслан Мамедов, РСМД, 11 апреля 2011
- ↑ капитан 1 ранга С. Ковтун. Силы национальной обороны Ирака // „Зарубежное военное обозрение“, № 8 (725), август 2007. стр. 15-21