Канстытуцыя Босніі і Герцагавіны
Канстытуцыя Босніі і Герцагавіны ((басн.: Ustav Bosne i Hercegovine, харв.: Ustav Bosne i Hercegovine, сербск.: Устав Босне и Херцеговине)) — вышэйшы прававы і палітычны дакумент Босніі і Герцагавіны. Была прынята 21 лістапада 1995 у якасці дадатку да Дэйтанскага пагаднення, і падпісана 14 снежня 1995 у Парыжы (Францыя) прэзідэнтамі Харватыі (Франьё Туджман), Босніі і Герцагавіны (Алія Ізетбегавіч) і Саюзнай Рэспублікі Югаславія (Слабадан Мілошавіч), а таксама міжнароднымі пасярэднікамі: прадстаўнік Еўрапейскага саюза (Феліпе Гансалес Маркес), прэзідэнт ЗША Б. Клінтан, канцлер ФРГ Гельмут Коль, прэм'ер-міністр Вялдікабрытаніі Джон Мэйджар, прэзідэнт Францыі Жак Шырак, прэм'ер-міністр Расіі Віктар Чарнамырдзін.
Структура Правіць
Канстытуцыя складаецца з:
- Прэамбула
- Артыкул I. Боснія і Герцагавіна
- Артыкул II. Правы чалавека і асноўныя свабоды
- Артыкул III. Абавязкі інстытутаў Босніі і Герцагавіны і ўтварэнняў і адносіны паміж імі
- Артыкул IV. Парламенцкая асамблея
- Артыкул V. Прэзідыум Босніі і Герцагавіны
- Артыкул VI. Канстытуцыйны суд
- Артыкул VII. Цэнтральны банк
- Артыкул VIII. Фінансы
- Артыкул IX. Агульныя палажэнні
- Артыкул X. Унясенне паправак
- Артыкул XI. Дамоўленасці на пераходны перыяд
- Артыкул XII. Уступленне ў сілу