Канфлікт у Камеруне (з 2014)

Канфлікт у Камеруне — узброены канфлікт паміж арміяй Камеруна і атрадамі анклава тэрарыстычнай арганізацыі Ісламская дзяржава Бока Харам.

Канфлікт у Камеруне
Асноўны канфлікт: Вайна супраць тэрарызму, Вайна супраць Бока Харам
Дата 28 снежня 2014 — цяперашні час
Месца Камерун
Праціўнікі
 Камерун
пры падтрымцы:
 Нігерыя

пры падтрымцы:
Джыхад Аль-Каіда[1]
Талібан[2]

Камандуючыя
Поль Бія Абубакар Шэкаў

Падзеі

правіць

Сутыкненні

правіць

Першыя сутыкненні адбыліся ў канцы 2014 года, калі ў ноч з 28 на 29 снежня падчас бою з тэрарыстамі камерунскім вайскоўцам атрымалася абясшкодзіць некалькі дзясяткаў членаў Бока Харам[3][4][5].

18 студзеня 2015 года баевікі выкрадаюць 80 мірных жыхароў, пры гэтым забіўшы траіх[6].

8 сакавіка лідар «Бока Харам» Абубакар Шэкаў дае прысягу Ісламскай дзяржаве[7]. «Бока Харам» пераназываецца ў «Заходнеафрыканскую правінцыю Ісламскай дзяржавы».

4 жніўня баевікі напалі на вёску Чакармары, дзе было забіта 8 чалавек і выкрадзена 135 мясцовых жыхароў[8].

2 снежня армія Камеруна падчас сваёй аперацыі ліквідавала 100 баевікоў «Бока харам», вызваліўшы з палону каля 900 чалавек[9].

1 лютага 2017 года ўзброеныя баевікі атакавалі групу тэхнічных супрацоўнікаў ААН, якія працавалі на мяжы Нігерыі і Камеруна. У выніку нападу пяць чалавек загінулі і некалькі іншых атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці[10].

15 сакавіка камерунская армія адбіла ў ісламісцкіх баевікоў 5 000 закладнікаў, больш за 60 баевікоў былі ліквідаваны[11].

13 чэрвеня 2019 года баевікі «Заходнеафрыканскай правінцыі Ісламскай дзяржавы» («Бока Харам») зладзілі маштабную атаку на поўначы Камеруна. У выніку загінулі па меншай меры 88 чалавек, у тым ліку 16 грамадзянскіх асоб[12]. 29 студзеня яны атакавалі пасёлак, размешчаны паблізу возера Чад на тэрыторыі камуны Блангуа, і забілі пяць яго жыхароў[13].

2 жніўня не менш за 18 чалавек загінулі і 11 атрымалі раненні ў лагеры бежанцаў на поўначы Камеруна пасля нападу групоўкі баевікоў з Нігерыі[14].

29 студзеня 2020 года ісламісты атакавалі пасёлак на поўначы Камеруна і забілі пяць яго жыхароў[15]. 2 жніўня не менш за 18 чалавек загінулі і 11 атрымалі раненні ў лагеры бежанцаў на поўначы Камеруна пасля нападу групоўкі баевікоў з Нігерыі[16].

Тэракты

правіць

У студзені 2015-га баевікі ажыццявілі два напады: на аўтобус (3 студзеня), забіўшы 15 мірных жыхароў[17], і на атрад УС Камеруна (12 студзеня)[18], калі загінуў 1 салдат. У адказ, 13 студзеня, камерунская армія праводзіць рэйд на тэрыторыі ў зоне кантроля баевікоў, знішчыўшы 143 тэрарыстаў[19].

3 верасня адбыўся двайны тэракт у горадзе Керава на поўначы Камеруна: 10 чалавек загінулі, яшчэ 100 атрымалі раненні[20]. 13 верасня адбыўся выбух у горадзе Калафата на мяжы з Нігерыяй. Ахвярамі тэракту сталі 10 чалавек. Падазраюць, што тэракт здзейснілі падлеткі ад 14 да 16 гадоў[21]. 20 верасня ў горадзе Мора здзейснены самападрыў двума маладымі смяротніцамі. Па агульнай складанасці загінула 5 чалавек[22]. 21 лістапада ў выніку тэракту, здзейсненага днём тэрарыстам-смяротнікам на поўначы Камеруна, дзесяць чалавек загінулі і яшчэ дзясяткі атрымалі раненні[23].

У 05:40 раніцы 13 студзеня 2016 года смяротнік атакаваў адну з мячэцяў у Камеруне. Загінула 12 чалавек[24]. 25 студзеня таго ж года на поўначы Камеруна ў горадзе Бадо адбылася серыя тэрарыстычных актаў. У выніку загінулі 29 чалавек і 30 атрымалі раненні[25]. 26 студзеня, у выніку самападрыва чатырох тэрарыстаў-смяротнікаў на рынку ў Бадо, загінулі каля 25 чалавек[26].

13 ліпеня ў горадзе Фатакал адбыўся тэракт з удзелам смяротніка з Бока Харам, у выніку чаго загінула 12 чалавек. 25 ліпеня адбываецца яшчэ адзін тэракт, на гэты раз колькасць загінуўшых павялічылася да 14[27].

10 лютага 2017-га два тэрарысты-смяротнікі падарвалі сябе падчас пахавальнай цырымоніі ў горадзе Нгуетчыў[28].

21 жніўня тэракт, здзейснены на поўначы Камеруна тэрарыстам-смяротнікам, забраў жыцці трох чалавек, яшчэ больш за 20 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці[29].

30 чэрвеня ў горадзе Джакана ў выніку тэракту загінула 10 чалавек[30].

2 чэрвеня 2018-га два смяротніка падарвалі сябе ў лагеры бежанцаў. Мінімум 4 чалавекі загінулі, больш за 20 атрымалі раненні[31].

13 ліпеня ў выніку падрыву ў горадзе Ваза двух смяротнікаў загінула 15 чалавек, былі параненыя 45[32].

16 лютага і 21 лютага 2018 ісламісты здзяйсняюць два тэракту, дзе ў агульнай суме гінуць 8 камерунцаў[33][34].

Заўвагі

правіць
  1. Досье на Боко Харам от ТАСС
  2. ICG 2014, p. 23.
  3. Cameroon says fights off Boko Haram attacks, kills 41 militants(недаступная спасылка). Reuters (29 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2015. Праверана 29 снежня 2014.
  4. Boko Haram slaughter dozens in Cameroon village. News24 (28 снежня 2014). Праверана 29 снежня 2014.
  5. Boko Haram militants stage attacks in northern Cameroon. Reuters (29 снежня 2014). Праверана 30 снежня 2014.
  6. Suspected Boko Haram fighters kidnap around 80 in Cameroon(недаступная спасылка). Reuters. Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2015. Праверана 20 студзеня 2015.
  7. "Боко Харам" в Нигерии присягнула на верность ИГ. LB.ua.
  8. В Камеруне похищено 135 человек.. рамблер.новости.
  9. http://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/2491848(недаступная спасылка). ТАСС. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2017. Праверана 27 снежня 2018.
  10. Боевики атаковали сотрудников ООН в Западной Африке: пять человек погибли. newsru.co.il.
  11. Камерун отбил у исламистских боевиков 5 тыс. заложников. REGNUM.
  12. Боевики ИГ убили десятки людей в Камеруне. lenta.ru. Праверана 13 лістапада 2020.
  13. AFP: в Камеруне боевики "Боко харам" атаковали поселок. ТАСС. Праверана 13 лістапада 2020.
  14. В Камеруне боевики убили 18 человек (руск.)(недаступная спасылка). Газета.Ru. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2020. Праверана 13 лістапада 2020.
  15. AFP: в Камеруне боевики "Боко харам" атаковали поселок. ТАСС. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2020. Праверана 13 лістапада 2020.
  16. В Камеруне боевики убили 18 человек (руск.). Газета.Ru. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2020. Праверана 13 лістапада 2020.
  17. At least 15 killed in 'Boko Haram' attack on Cameroon bus: sources(недаступная спасылка). Reuters. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 20 студзеня 2015.
  18. Boko Haram attacks town in north Cameroon, killing one(недаступная спасылка). Reuters. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 20 студзеня 2015.
  19. Cameroon says 143 Boko Haram fighters killed in clashes(недаступная спасылка). Reuters. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2015. Праверана 20 студзеня 2015.
  20. На севере Камеруна произошел двойной теракт. ВЕСТИ.RU.
  21. Десять человек стали жертвами терактов на севере Камеруна. РИА Новости.
  22. Камерун: новый теракт(недаступная спасылка). Голос Америки. Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2015. Праверана 27 снежня 2018.
  23. Террорист-смертник устроил кровавый теракт в Камеруне. Сегодня.ua.
  24. Смертник из «Боко Харам» взорвал мечеть в Камеруне(недаступная спасылка). Федеральное Агентство Новостей. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2017. Праверана 27 снежня 2018.
  25. Камерун подвергся серии террористических атак(недаступная спасылка). «Vector News» (25 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2018. Праверана 10 ліпеня 2016.
  26. Korrespondent.net. "Четыре смертника убили 25 человек в Камеруне – СМИ"(руск.). Праверана 2018-02-21.
  27. Теракт в Камеруне унёс жизни 14 человек.(недаступная спасылка). Pronedra.ru. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2016. Праверана 27 снежня 2018.
  28. Двое смертников устроили теракт во время похорон в Камеруне(недаступная спасылка). ФАН. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2018. Праверана 27 снежня 2018.
  29. «Смертник совершил теракт в Камеруне: три человека погибли на месте.». ТАСС. Праверана 21 жніўня 2016.
  30. «Жертвами теракта в Камеруне стали десять человек». Все они входили в группу самообороны, целью которой был поиск боевиков «Боко Харам» (признана ООН террористической). France Press—AFP. REGNUM (30 чэрвеня 2016). Праверана 10 ліпеня 2016.
  31. Теракт в Камеруне: минимум 4 человека погибли. Пятый канал.
  32. Смертники устроили два взрыва в Камеруне, погибли 15 человек. Вести.ru.
  33. "По меньшей мере два человека стали жертвами теракта в Камеруне". ИА REGNUM [руская]. Праверана 2018-02-03.
  34. "Камерун: в нападении боевиков «Боко Харам»* погибло шесть человек". ИА REGNUM [руская]. Праверана 2018-02-21.

Спасылкі

правіць