Канфлікт у Македоніі (2001)

Канфлікт у Македоніі — інтэнсіўныя міжэтнічныя сутыкненні паміж македонцамі і албанскімі сепаратысцкімі групоўкамі са студзеня па лістапад 2001 года. Фармальна завяршыўся падпісаннем Охрыдскага пагаднення 13 жніўня 2001 года.

Канфлікт у Македоніі
Асноўны канфлікт: Югаслаўскія войны
Рэгіёны Македоніі, у якіх вяліся ваенныя дзеянні
Рэгіёны Македоніі, у якіх вяліся ваенныя дзеянні
Дата 22 студзеня12 лістапада 2001[1]
Месца Македонія
Прычына імкненне албанцаў да незалежнасці
Вынік Охрыдскае пагадненне: перамога македонскіх сіл, пераход да наладжвання мірнага жыцця, працяг партызанскага змагання
Праціўнікі
Сцяг Паўночнай Македоніі Македонія:

Пры падтрымцы:

Албанія Албанскія сепаратысты:

Пры падтрымцы:

Камандуючыя
Сцяг Паўночнай Македоніі Борыс Трайкаўскі

Сцяг Паўночнай Македоніі Любе Бошкаскі Сцяг Паўночнай Македоніі Любча Георгіеўскі

Алі Ахмеці Здаўся

Фазлі Веліу Здаўся

Сілы бакоў
15 000 чалавек 6 000 — 7 000 чалавек
Страты
70 загінулі[12][13] 700-800 загінулі[12][13]

Албанцы ў Македоніі правіць

Істотная албанская меншасць з'явілася на тэрыторыі сучаснай Македоніі ў часы Асманскай імперыі. У 1980-я гады ў Саюзнай Югаславіі ў сербскім Косава ўлады распачыналі супраць албанскай меншасці моцныя рэпрэсіўныя меры. Аналагічныя меры распачыналіся ўладамі і ў Македоніі[14].

На момант распаду Югаславіі у 1991 годзе ў Македоніі албанцы складалі 21 % насельніцтва[15], ці 427 000 чалавек. Албанцы байкатавалі рэферэндум пра незалежнасць Македонію 8 верасня 1991 года. У студзені 1992 албанская меншасць на ўласным рэферэндуме выказалася за аўтаномію албанскіх раёнаў рэспублікі[16].

Сітуацыю пагоршыла прыбыццё больш 200 тысяч албанскіх уцекачоў з Косава[17][18].

Пасля таго, як у 19961999 гадах на поўдні суседняй Сербіі дзеянні албанскай Арміі вызвалення Косава (АВК) завершыліся поспехам, і ў край былі ўведзены міжнародныя міратворчыя сілы, у албанскай Македоніі на ўзор АВК пачалі стварацца албанскія ўзброеныя фармаванні пад кіраўніцтвам Алі Ахмеці. Аб'яднанне гэтых арганізацый атрымала назву Армія нацыянальнага вызвалення. У студзені 2001 года баевікі пачалі актыўныя дзеянні.

Актыўная фаза канфлікту правіць

У пачатку 2001 года на паўночным захадзе краіны пачасціліся выпадкі нападаў на паліцыю і вайскоўцаў. Спачатку македонскія сілы бяспекі нічога не распачыналі супраць албанскіх фармаванняў. Аднак мясцовыя македонцы запатрабавалі абараніць іх, ці яны былі гатовы самі закупляць зброю і даваць адпор албанцам. Сутыкненні македонцаў і албанцаў сталі сталымі, і становішча ў албанскіх анклавах стала напальвацца. Сур'ёзныя сутыкненні албанскіх сепаратыстаў і македонскіх сіл бяспекі адбыліся ў Цетава.

Пагадненне пра перамір'е правіць

У лістападзе таго ж года паміж албанскімі баевікамі і македонскім урадам было дасягнута пагадненне пра перамір'е. Па ім албанскія ўзброеныя фармаванні раззбройваліся, а македонскі ўрад абавязваўся пашырыць правы албанскага насельніцтва. У дамове таксама была прапісана новая дэцэнтралізаваная сістэма македонскай дзяржавы.

Бягучая сітуацыя правіць

Пасля канфлікту 2001 года ў Македоніі таксама адбываліся выступы паўстанцаў (галоўным чынам на поўначы краіны). Канфлікты не дасягалі крытычнага роўня, не патрабавалі ўмяшання міжнароднай супольнасці і вырашаліся ўрадам Македоніі.

7 лістапада 2004 года ў Македоніі прайшоў рэферэндум пра статус і прывілеі этнічных албанцаў. Рэферэндум праваліўся з-за нізкай яўкі, але выклікаў грамадскі рэзананс у краіне і ўздым нацыяналістычных сіл.

У канцы 2008 года Алі Ахмеці — лідар партыі ДСІ (Дэмакратычны саюз за інтэграцыю), заявіў, што НЛА гатова аднавіць дзеянні, калі македонскія палітыкі будуць праводзіць курс на цэнтралізацыю дзяржавы і прыгнятаць албанскую меншасць.

Становішча не перастала быць напружаным і з-за косаўскага прэцэдэнту, у выніку якога Косаўскі край абвясціў пра сваю незалежнасць. Шмат у чым з-за супярэчнасцей паміж албанцамі і македонцамі ў краіне ў кастрычніку 2008 года Македонія афіцыйна прызнала Косава.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Analiza Makedonskog Konflikta | Sense Agency | Vest Архівавана 24 верасня 2014.
  2. Македония закрыла границу с Косово. NEWSru (4 марта 2001). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2012. Праверана 19 мая 2012.
  3. Македония заявила о готовности к военной операции на границе с Косово. NEWSru (5 марта 2001). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2012. Праверана 19 мая 2012.
  4. Zerkalo Nedeli. Paper critical of Western call on Ukraine to stop selling arms to Macedonia. Free Republic (28 лютага 2002). Праверана 5 May 2015.
  5. Carlotta Gall. Rebels Secure a Base in Macedonian Town. New York Times (23 ліпеня 2001). Праверана 5 May 2015.
  6. Taras Kuzio. UKRAINE FORGES MILITARY ALLIANCE WITH MACEDONIA. The Jamestown (31 кастрычніка 2001). Праверана 5 May 2015.
  7. Uppsala conflict data expansion. Non-state actor information. Codebook pp. 365
  8. Македония — это надолго. NEWSru (26 марта 2001). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2012. Праверана 19 мая 2012.
  9. Сообщники Усамы бен Ладена воевали на стороне албанских боевиков в Македонии. NEWSru (18 сентября 2001). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2012. Праверана 19 мая 2012.
  10. Боевые действия в районе Радуши (09 - 12.08.2001). ArtOfWar.ru (24 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2017. Праверана 9 ліпеня 2016.
  11. "Macedonia's Civil War: 'Made in the USA'", Antiwar.com, August 20, 2001
  12. а б Премьер-министр Македонии накажет виновных в межэтнических кофликтах — Российская Газета
  13. а б Убийство пяти мужчин стало причиной массовых беспорядков в Македонии | В мире | Лента новостей «РИА Новости»
  14. The Albanian Question in Macedonia: Implications of the Kosovo Conflict for Inter-Ethnic Relations in Macedonia
  15. Vladimir Ortakovski (2001): Interethnic relations and minorities in the Republic of Macedonia, Sts. Cyril and Methodius University, Skopje
  16. Кругосвет
  17. BBC News | Europe | Refugees refuse to move to Albania
  18. Refworld | Macedonia: Towards Destabilisation? The Kosovo Crisis Takes Its Toll On Macedonia

Спасылкі правіць