Корпус абароны Косава

Корпус абароны Косава (КАК; алб.: Trupat e Mbrojtjes së Kosovës) — паўваенізаваная арганізацыя Рэспублікі Косава, створаная пры садзейнічанні ААН, якая дзейнічала ў 19992009 гадах. Штатная колькасць КЗК складала 5000 чалавек.

Корпус абароны Косава
алб.: Trupat e Mbrojtjes së Kosovës
Эмблема КАК.
Эмблема КАК.
Гады існавання 19992009
Краіна  Рэспубліка Косава
Тып emergency service[d]
Функцыя 5052[1]
Удзел у Канфлікт у Македоніі (2001)
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Агім Чэку (1999—2006)
Сулейман Селімі (2006—2009)

Гісторыя

правіць

Мэтай стварэння падобнай арганізацыі з’яўлялася замена Арміі вызвалення Косава, ліквідацыі радыкальных элементаў і стварэнне больш арганізаванай і дысцыплінаванай структуры. КАК выконваў задачы па размініраванні і аднаўленні інфраструктуры Косава, а таксама дапамагаў у абароне мясцовага насельніцтва. Аднак рэпутацыю корпус меў дрэнную, так як значная частка яго супрацоўнікаў былі замяшаны ў забойствах, выкраданнях людзей і іншых злачынствах[2][3].

Паведамленні аб злачынствах і парушэннях дысцыпліны пераследавалі КАК з моманту яго стварэння. У чэрвені 2001 года некалькі старэйшых афіцэраў былі звольнены па падазрэнні ў садзейнічанні мецяжу этнічных албанцаў у Рэспубліцы Македонія.

Падчас канфлікту ў Македоніі паміж урадавымі сіламі і албанскімі сепаратыстамі, для падтрымкі апошніх, каля 700 байцоў КАК атакавалі тэрыторыю Македоніі, паспрабаваўшы ўзяць горад Радушу. Супраць нападнікаў была выкарыстана авіяцыя, у прыватнасці самалёты Су-25. Па паведамленнях некаторых крыніц, колькасць забітых байцоў КАК была велізарнай, паведамлялася пра 100 загінулых і больш з боку Косава[4].

У 2009 годзе КАК быў расфармаваны, многія яго члены ўвайшлі ў склад сіл бяспекі Рэспублікі Косава.

Кіраўнікі

правіць

Першым камандуючым КАК быў Агім Чэку, які пакінуў структуру ў 2006 годзе і стаў прэм’ер-міністрам Косава. Генерал-лейтэнант Сулейман Селімі, былы ваеначальнік АВК, стаў яго пераемнікам.

Функцыі і задачы

правіць

У пастанове МААННК 1999/8 КАК павінен выконваць наступныя задачы:

  • Барацьба з наступствамі стыхійных бедстваў, буйных пажараў, прамысловых аварый і таксічных выкідаў;
  • Правядзенне пошукава-выратавальных работ;
  • Аказанне гуманітарнай дапамогі;
  • Размініраванне тэрыторыі Косава;
  • Садзейнічанне ў аднаўленні інфраструктуры.

Корпус абароны Косава не гуляў ніякай ролі ў абароне, забеспячэнні правапарадку, барацьбе з масавымі беспарадкамі, унутранай бяспекі або любых падобных мерапрыемствах. Спецыяльны прадстаўнік Генеральнага сакратара ААН (SRSG), кіраўнік ААН у Косава, ажыццяўляў кіраўніцтва і фінансаванне КАК. За КАК таксама нёс адказнасць ваенны кантынгент НАТА[5].

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. KPC's website: KPC's History and Mission Архівавана 2 снежня 2007 года.
  2. The United Nations & regional security: Europe and beyond by Michael Charles Pugh, Waheguru Pal Singh Sidhu, 2003, ISBN 1588262324, page 126 Архівавана 18 верасня 2019.
  3. The Fight Against Terrorism and Crisis Management in the Western Balkans by Iztok Prezelj, 2008, ISBN 1-58603-823-0, page 49-50
  4. Боевые действия в районе Радуши (09 - 12.08.2001). ArtOfWar.ru (7 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2017. Праверана 9 ліпеня 2016.
  5. Kosovo After the UNMACC and Beyond Архівавана 8 лістапада 2012., accessed September 2009

Спасылкі

правіць