Украінская авіяцыя ў македонскім канфлікце

У перыяд ваеннага канфлікту 2001 года паміж уладамі Македоніі і албанскімі паўстанцамі Украіна пастаўляла баявыя верталёты (Мі-8 і Мі-24) і самалёты (Су-25) для ўрадавай арміі. Акрамя таго, паступалі паведамленні аб непасрэдным удзеле ўкраінскіх пілотаў. Ваенная падтрымка Кіева выклікала незадаволенасць краін Захаду.

Мі-24В (борт VAM-207).
Мі-24В (борт VAM-209).
Мі-8МТ (борт VAM-308).
Су-25 (борт VAM-122).

Гісторыя правіць

З пачаткам баявых дзеянняў саюзнікі македонскага ўрада ў асобе краін НАТА абмежаваліся толькі ваеннымі саветнікамі. Аднак урадавым сілам патрабавалася зброя. Ваенную тэхніку далі Грэцыя, Балгарыя і Украіна[1]. У сваю чаргу Югаславія пастаўляла стралковую зброю і боепрыпасы[2].

У сакавіку 2001 года ў Македонію пачало паступаць украінскае ўзбраенне. Уся тэхніка перадавалася на падставе двухбаковага дагавора аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве па льготных цэнах. Пастаўкі ўзбраенняў выклікалі незадаволенасць у ЗША і НАТА. 25 ліпеня ў Кіеве праходзіць сустрэча Прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы з саветніцай прэзідэнта ЗША па нацбяспецы Кандалізай Райс. Амерыканскі бок патрабаваў спыніць ваенную падтрымку Македоніі. Аднак Кучма адмовіўся падпарадкоўвацца. Ужо праз два тыдні Украіна адпраўляе ў Македонію балгарскія 30 танкаў і 20 БТР, мадэрнізаваных на сваіх заводах. Заходняя прэса пісала, што ўрадавымі верталётамі і самалётамі кіруюць украінскія пілоты[3][4].

Самі албанскія баевікі паставіліся да ўзмацнення авіяцыі праціўніка сур’ёзна і назапасіліся ПЗРК амерыканскай і савецкай вытворчасці[1].

Авіяпарк правіць

Табліца паставак украінскай авіяцыі ў перыяд канфлікту. Сюды не ўключаны пастаўкі 1994 года (чатыры верталёты Мі-17 з нумарамі VAM-301/Z3-HHC, VAM-302/Z3-HHD, VAM-303/Z3-HHE, VAM-304/Z3-HHF, увайшлі ў 301. TRHE) і 28 снежня 2001 года (два Мі-24К з нумарамі VAM-211 і VAM-212)[1].

Дата
пастаўкі
Бартавы
нумар
Колькасць Эскадрылля
Мі-8МТ
20 сакавіка VAM-305, VAM-306, VAM-307 і VAM-308 4 адзінкі 301. TRHE
Мі-24В
23 сакавіка VAM-201 і VAM-202 2 адзінкі 201. POHE
15 красавіка VAM-203 і VAM-204 2 адзінкі 201. POHE
15 чэрвеня VAM-205, VAM-206, VAM-207, VAM-208 4 адзінкі 201. POHE
4 верасня VAM-209 і VAM-210 2 адзінкі 201. POHE
Су-25 (адно месца)
20 чэрвеня VAM-121, VAM-122, VAM-123 3 адзінкі 101. AE
Су-25УБ (два месцы)
20 чэрвеня VAM-120 1 адзінка 101. AE

Улетку 2022 года стала вядома аб вяртанні ўкраінскаму боку чатырох штурмавікоў Су-25, якія не ляталі з 2004 года. У сакавіку 2023 года кіраўнік Мінабароны Македоніі Славянка Пятроўска заявіла, што дзяржава перадасць Украіне 12 верталётаў, пастаўленых у 2001 годзе, так як машыны «амаль выпрацавалі рэсурс»[5].

Пілоты правіць

Першыя паведамленні аб удзеле ўкраінцаў у канфлікце з’явіліся ўвечары 23 сакавіка. Амерыканскі канал CNN заявіў, што «ўдар па албанскіх паўстанцах нанеслі расійскія верталёты з украінскімі экіпажамі на борце»[6].

Афіцыйны Кіеў рашуча адхіліў такія сцвярджэнні, хоць самі верталётчыкі ў прыватных гутарках пацвярджалі, што зрабілі «пару-тройку баявых вылетаў» за «разумную плату» (сярод такіх — Ігар Шандрыгін[6]). Ускосна факт удзелу ўкраінцаў пацвярджае і тое, што даваенны налёт македонскіх лётчыкаў складаў усяго каля 20 гадзін у год. Акрамя таго, украінскія інструктары заставаліся ў Македоніі яшчэ цягам двух месяцаў. У большасці з іх быў вопыт вайны ў Афганістане[1].

Замежнікі не толькі выконвалі баявыя аперацыі, але і рыхтавалі македонскіх лётчыкаў[6].

Баявыя вылеты правіць

Упершыню ўкраінская авіяцыя, у прыватнасці Мі-8 і Мі-24, была выкарыстаная блізу Цетава (23 сакавіка) і каля гары Шар Планіна (25 сакавіка). З раніцы 22 чэрвеня па пазіцыях баевікоў вакол Арачынава пачалі працаваць Мі-24[1]. Тут удзел украінскіх верталётчыкаў адыграў адну з найважнейшых роляў[2]. 23 чэрвеня над полем бою ўпершыню з’явіліся Су-25. Раніцай 10 жніўня чатыры Су-25, восем Мі-24 і чатыры Мі-8МТ падтрымалі сухапутныя часці пры адбіцці варожага наступленне на сяло Радуша і армейскі пост на захад ад Скоп’е. Інтэнсіўныя атакі з паветра працягваліся да 14:00 наступнага дня, прычым упершыню было адзначана прымяненне бомбаў ФАБ-250. Паводле афіцыйных звестак Міністэрства абароны Македоніі страты баевікоў ад дзеянняў авіяцыі склалі не менш за 400 чалавек забітымі і параненымі[1].

Па ўспамінах украінскіх лётчыкаў, практычна ў кожным вылеце па штурмавікам і верталётам вёўся моцны агонь з зямлі, прычым гэта было не толькі стралковая зброя калібра 7.62-мм, але і буйнакаліберныя кулямёты (12.7-мм) і зеніткі калібраў 20, 23 і 30-мм. Практычна кожны верталёт меў баявыя пашкоджанні. На некаторых, украінскія ж механікі, налічвалі па некалькі дзясяткаў прабоін. Па штурмавіках было здзейснена некалькі пускаў ПЗРК, але самалётам удалося ўхіліцца[1].

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. а б в г д е ё Михаил Жирохов, Александр Заблотский. Воздушная война в Югославии. Часть 3 // Уголок неба : авиационная энциклопедия. — 2004.
  2. а б Валецкий Олег. СЛАВЯНЕ ПРОТИВ АЛБАНЦЕВ: ВОЙНА В МАКЕДОНИИ(недаступная спасылка) // Центр стратегических оценок и прогнозов. — 5 июня 2013.
  3. Балканские войны. Часть 11. Конфликт в Македонии (2001)(недаступная спасылка)
  4. "Історія однієї дружби. Як Україна боролася за єдність Північної Македонії". BBC News Україна. Архівавана з арыгінала 7 лютого 2021. Праверана 2021-02-11. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |archive-date= (даведка)
  5. Северная Македония передаст Украине 12 вертолетов Ми-24
  6. а б в Секретная миссия украинцев в Македонии

Спасылкі правіць