Канцэптуальны альбом

Канцэ́пт-альбо́м — музычны альбом, у якім кампазіцыі не проста сабраныя пад адной вокладкай, але і аб'яднаныя агульнай тэматыкай, увасабляюць адну ідэю, з'яўляюцца часткамі адной гісторыі, альбо пераклікаюцца мелодыямі і пераходзяць адна ў адну. У канцэпт-альбомах парадак песень заўсёды мае істотнае значэнне, афармленне пласцінкі таксама адмысловае, адпаведнае музыцы і тэкстам песень. Канцэпт-альбомы — з'ява, ўласцівая ў асноўным рок-музыцы і іншым не-мэйнстрымавым музычным плыням: поп-альбомы, разлічаныя на радыйную ратацыю, звычайна не маюць ніякага парадку і ніякай ідэі.

Першым у гісторыі канцэпт-альбомам можна лічыць Sgt. Pepper's Lonely Hearts Club Band гурта The Beatles. Росквіт канцэпт-альбомаў прыпадае на 70-я гады XX стагоддзя: у прагрэсіў-рока абсалютная большасць альбомаў — суцэльныя творы, што ўвасабляюць пэўныя філазофскія ідэі. Самыя славутыя канцэпт-альбомы створаныя гуртамі Jethro Tull (Thick as a Brick, A Passion Play), Pink Floyd (The Wall), King Crimson (нізка з чатырох альбомаў In the Court of the Crimson King, In the Wake of Poseydon, Lizard, Islands). У наступныя гады канцэпт-альбомы ўзнікаюць у музыцы новай хвалі (напрыклад, у The Alan Parsons Project, Kraftwerk) і ў метале (напрыклад, у Dream Theater). З пашырэннем паўэр- і сімфа-метала ў канцы 90-х гадоў узнікла шмат канцэпт-альбомаў, заснаваных на фентэзыйных гісторыях ці сярэднявечных легендах (так, Excalibur Grave Digger напісаны па матывах гісторый пра караля Артура, Nightfall in Middle-Earth Blind Guardian — паводле творчасці Дж. Р. Р. Толкіна, а ўсе альбомы гурта Rhapsody распавядаюць гісторыі пра адзін і той жа фентэзыйны свет, прыдуманы музыкамі гурта).

У Савецкім Саюзе канцэпт-альбомы ўпершыню пачаў запісваць рок-гурт «Аквариум». Першы беларускі канцэпт-альбом — Сон у трамваі гурта Новае Неба; да паняцця канцэпту набліжаюцца пазнейшыя пласцінкі гуртоў Neuro Dubel і N.R.M.

Спасылкі правіць