Канцэрт Бетховена

дзіцячы мастацкі фільм вытворчасці «Белдзяржкіно»

«Канцэрт Бетховена» — дзіцячы мастацкі фільм вытворчасці «Беларусьфільм» (1936 год). Рэжысёр: Уладзімір Георгіевіч Шмітгоф.

Канцэрт БетховенаM:
Жанр дзіцячы фільм[d]
Рэжысёр Уладзімір Георгіевіч Шмітгоф
Сцэнарыст Барыс Старшэў (Пхор)
У галоўных
ролях
Марк Тайманаў,
Бора Васільеў,
Уладзімір Гардзін
Аператар У. Гарэлік, А. Рагоўскі, Л. Фунштэйн
Кінакампанія Белдзяржкіно
Працягласць 67 хвіл.[1], ці 87 хвіл.[2], ці 63 хвіл. 47 сек.[3]
Краіна Сцяг БССР БССР
Мова руская
Год 1936
IMDb ID 0128959

Сюжэт правіць

Галоўныя героі кінастужкі — два беларускія музычна адораныя хлопчыкі-падлеткі Янка Малевіч і Уладзік Корсак. Бацька Янкі — музычны педагог — вучыць іх граць на скрыпцы і рыхтуе да ўсесаюзнага музычнага конкурсу, які павінен праходзіць у Маскве. Неяк хлопчыкі загуляліся, і Янка пашкодзіў руку — граць на скрыпцы ён больш не мог. Прафесар злуецца і на сына і яго сябра — свайго другога вучня, спыняе заняткі з імі. Але тыя не здаюцца перад няшчасцямі і пачынаюць займацца самі, удваіх, таемна ад дарослых. Уладзік сачыняе творы, а Янка, перамагаючы боль, працягвае граць на скрыпцы. Хлопцы з’язджаюць на конкурс самі. Адбываецца неспадзяванае: адборачная камісія не дапускае Уладзіка да ўдзелу ў конкурсе, лічачы яго дрэнна падрыхтаваным. Але яго сябар Янка, дапушчаны на конкурс, выконвае твор, складзены Уладзікам (кампазітар: Ісак Дунаеўскі), і грае так удала, што становіцца выканаўцам-лаўрэатам, а Уладзік, аўтар выкананага творы, — кампазітарам-лаўрэатам. Так юныя піянеры сваёй зацятасцю і сяброўствам перамаглі хваробы і бацькоўскі недавер.

Спецыяльна для гэтага фільма была напісана папулярная песня «Эх, добра ў краіне савецкай жыць!»

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2

Спасылкі правіць