Канчані
Канча́ні[1] (трансліт.: Kančani, руск.: Кончани) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.
Вёска
Канчані
|
Гісторыя
правіцьУ 1770 годзе вёска, 15 сем’яў, у складзе Мядзельскага староства Віленскага ваяводства Рэчы Паспалітай. У 1868 годзе вёска Мядзельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 13 двароў, 157 жыхароў. У 1904 годзе ў вёсцы 192 жыхары, з 1901 года тут працавала школа граматы. У 1908 годзе 33 двары, 198 жыхароў. У 1921 годзе вёска ў складзе гміны Мядзел Дунілавіцкага (з 1925 года Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 39 двароў, 181 жыхар. У 1921 годзе — 39 двароў, 175 жыхароў[2]. З 12 кастрычніка 1940 года ў Старагабскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. У 1940 годзе 39 двароў, 187 жыхароў. У 1948 годзе ў вёсцы быў створаны калгас «Шлях Ільіча». З 19 красавіка 1954 года вёска ў складзе калгаса «Шлях Ільіча» (цэнтр — вёска Зані).
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Старагабскага сельсавета[3].
Насельніцтва
правіць- 122 жыхара (1960)
- 3 двары, 6 жыхароў (1997)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Каньча́ні
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, t. 1, Warszawa 1938, s. 44.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Konczany, wieś, powiat wilejski, gmina Miadzioł // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. — S. 323.