Коабі-Фора

(Пасля перасылкі з Каобі-Фора)

Каобі-Фора (англ.: Koobi Fora) — шырокая тэрыторыя на ўсходнім беразе возера Туркана, на поўначы Кеніі, у раёне пражывання качавых народаў Габра[en]. Згодна з дадзенымі Нацыянальнага музея Кеніі, назва паходзіць з мовы Габра і азначае месца вырастання каміфоры і крыніца міры[1].

Тэрыторыя
Каобі-Фора
Краіна
Каардынаты
Каобі-Фора на карце Кеніі
Коабі-Фора (Кенія)
Коабі-Фора
Коабі-Фора (Кенія)
Коабі-Фора
Чэрап KNM ER 1470 знойдзены ў Каобі-Фора (копія)

Месца выяўлення рэшткаў больш за 160 асобін самых старажытных рэшткаў гамінідаў, шматслаёвы археалагічны помнік. Найбольш вядомая знаходка — выдатна захаваўшыся «чэрап 1470», знойдзены ў 1972 годзе палеаантраполагам Рычардам Лікі ў суправаджэнні прылад працы. Узрост знаходак доўга выклікаў спрэчкі, але паводле апошніх дадзеных ўстаноўлена, што ім ад 2 да 1,4 млн гадоў. Каштоўнасць «Чэрапа 1470» — у доказе існавання ў Усходняй Афрыцы чалавекападобных істот з досыць буйным мозгам на ранняй стадыі эвалюцыі чалавека. Большасць антраполагаў лічаць, што ён належыць прадстаўніку роду Людзі (Homo), магчыма, Чалавеку ўмеламу (Homo habilis), які вырабляў каля 2 млн гадоў таму прылады, што адносяцца да алдувайской культуры. Таксама тут знойдзеныя рэшткі Чалавека прамаходзячага (Homo erectus) узростам 1,6 млн гадоў, якому ўласцівыя больш складаныя алдувайскія прылады, названыя «індустрыяй Карары»; знойдзены і пазнейшыя прылады ашэльскай культуры.

Новыя знаходкі ў Каобі-Фора, зробленыя Міў і Луізай Лікі (KNM-ER 62000, KNM-ER 62003 і KNM-ER 60000), вельмі падобныя да KNM-ER 1470, што дазволіла аўтарам адкрыцця гаварыць аб існаванні тут 1,95—1,78 млн гадоў таму яшчэ аднаго віду роду Людзі (Homo), які адрозніваецца і ад Чалавека ўмелага (Homo habilis), і ад Чалавека рудольфскага (Homo rudolfensis)[2].

Зноскі

  1. Koobi Fora: historical Background. National Museums of Kenya. Архівавана з арыгінала 20 ліпеня 2011. Праверана 9 верасня 2017. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2011. Праверана 9 верасня 2017.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2011. Праверана 9 верасня 2017.
  2. Meave G. Leakey, Fred Spoor, M. Christopher dean, Craig S. Feibel, susan C. Antón, Christopher Kiare & Louise N. Leakey New fossils from koobi Fora in northern Kenya confirm taxonomic diversity in early Homo

Літаратура правіць

  • Кооби-Фора Архівавана 30 красавіка 2013. // Оксфордская Иллюстрированая Энциклопедия Всемирная история (с 1800 г. и до наших дней).
  • Richard E. Leakey and Roger Левін, People of the Lake, Copyright 1978, various editions.
  • Delta Willis, The Hominid Gang, Copyright 1989, various editions such as the Viking, ISBN 0-670-82808-4.
  • Bernard Wood, Koobi Fora Research Project Volume 4: Hominid Cranial Remains, Oxford University Press. 1991 г., ISBN 0-19-857502-5.