Прынцэса Луіза дэ Мерод (англ.: Princess Louise de Merode, народжаная Лікі; 21 сакавіка 1972, Найробі, Кенія) — кенійскі палеантолаг. Займаецца даследаваннем і раскопкамі акамянеласцяў старажытных гамінідаў ва Усходняй Афрыцы[2].

Луіза Лікі
Louise Leakey
Дата нараджэння 21 сакавіка 1972(1972-03-21) (50 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Рычард Лікі[1]
Маці Міў Лікі
Муж Эмануэль дэ Мерод[d]
Дзеці Princess Seiyia de Merode[d] і Princess Alexia de Merode[d]
Род дзейнасці антраполаг, палеантолаг, археолаг, даследчык дагістарычнай эпохі, палеаантраполаг
Навуковая сфера палеанталогія
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Луіза Лікі нарадзілася ў Найробі (Кенія) у 1972 годзе, у сям'і палітыка і палеаантраполага Рычарда Лікі і палеаантраполага Міў Лікі. У тым жа годзе памер яе дзядуля, вядомы антраполаг Луіс Лікі. Упершыню Луіза пачала прымаць актыўны ўдзел у пошуках акамянеласцяў ў 1977 годзе ва ўзросце 6 гадоў і стала самым маладым чалавекам, які знайшоў акамянелага гамініда[3].

Луіза Лікі атрымала пасведчанне аб сярэдняй адукацыі па праграме міжнароднага бакалаўрыяту Аб'яднанага Сусветнага каледжа Атлантыкі, а таксама ступень бакалаўра навук у галіне геалогіі і біялогіі ад Універсітэта Брысталя. Пасля, у 2001 годзе, яна атрымала ступень доктара філасофіі ва Універсітэцкім каледжы Лондана[4].

У 1993 годзе да яе далучылася яе маці Міў Лікі, як яшчэ адін кіраўнік палеанталагічнай экспедыцыі ў Паўночнай Кеніі. Даследчы праект Каобі-Фора быў адной з самых прыкметных праграм апошніх двух дзесяцігоддзяў, у ходзе якога былі знойдзены некаторыя найбольш вядомыя акамянеласці гамінідаў, у тым ліку Kenyanthropus platyops[2].

Яе ініцыятывай было размяшчэнне лічбавых мадэляў калекцыі акамянеласцяў у віртуальнай лабараторыі афрыканскіх фасілій, дзе мадэлі могуць быць загружаныя ў формате 3D, надрукаваныя або выразаныя з кардона для калекцыі.

У 2003 годзе Луіза Лікі выйшла замуж за бельгійскага прыматолага, прынца Эмануэля дэ Мерода. У пары нарадзілася дзве дачкі: прынцэса Сейя дэ Мерод (2004) і прынцэса Алексія дэ Мерод (2006)[5].

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage
  2. а б Mitchell, Ryan 2003.
  3. Pearson, Stephanie (2003-12). «Louise Leakey» in «XX Factor». Outside Magazine, December 2003 (англ.)
  4. Bios: Louise Leakey. www.leakey.com. Праверана 1/12/2015. (англ.)
  5. Bowman-Kruhm, Mary (2005). «The Leakeys: A Biography». ISBN 0-313-32985-0. (англ.)