Рычард Эрскін Фрыр Лікі (англ.: Richard Erskine Frere Leakey; 19 снежня 1944, Найробі, Кенія — 2 студзеня 2022, Найробі, Кенія) — кенійскі палеаантраполаг і палітык, аўтар многіх антрапагенетычных адкрыццяў, сын Луіса Лікі і Мэры Лікі, муж Міў Лікі.

Рычард Эрскін Фры Лікі
Richard Erskine Frere Leakey
Дата нараджэння 19 снежня 1944(1944-12-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 студзеня 2022(2022-01-02)[3][4] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Луіс Лікі[7]
Маці Мэры Лікі[7]
Жонка Міў Лікі
Дзеці Луіза Лікі[7]
Род дзейнасці антраполаг, палеантолаг, археолаг, даследчык дагістарычнай эпохі, аўтабіёграф, палеаантраполаг, палітык, кансервацыяніст, абаронца навакольнага асяроддзя
Навуковая сфера Палеаантрапалогія
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як Аўтар палеанталагічных адкрыццяў
Партыя
Член у
Узнагароды

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (2007)

Медаль заступнікаў[d] (1990)

медаль Хабарда[d] (1994)

Fellow of the African Academy of Sciences[d] (2019)

Livingstone Medal[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Першапачаткова не збіраўся абіраць навуковую кар’еру, падобна сваім бацькам, працуючы фатографам і гідам, займаючыся суправаджэннем турыстаў у розныя запаведнікі і арганізацыяй кіназдымак. Аднак у далейшым усё-такі заняўся пошукам рэшткаў старажытных людзей, пачынаючы з 1964 года арганізаваўшы некалькі экспедыцый. У 1972 на стаянцы Каобі Фора на ўсход ад возера Туркана групай Рычарда Лікі быў знойдзены чэрап, вызначаны ім як Homo habilis. У 1984 годзе, таксама на возеры Туркана быў знойдзены практычна поўны шкілет старажытнага чалавека, што сустракаецца ў раскопках досыць рэдка. Гэтая знаходка атрымала назву «Хлопчык з Турканы»[9].

У канцы 1980-х займаў пасады дырэктара Нацыянальнага музея Кеніі і археалагічнага дэпартамента. У 1989 годзе пакінуў музей, увайшоўшы ва ўрад Кеніі прэзідэнта Даніэля арап Моі ў якасці дырэктара Дэпартамента аховы дзікай прыроды (з 1990 года — Службы жывой прыроды), дзе актыўна займаўся барацьбой з браканьерамі. У 1993 годзе невялікі самалёт, які пілатаваў Рычард Лікі, разбіўся, сам пілот выжыў, але яго галёнкі прыйшлося ампутаваць. Мелася падазрэнне ў сабатажы з боку браканьераў, але гэта так і не даказалі. Праз некалькі месяцаў Рычард Лікі зноў навучыўся хадзіць пры дапамозе пратэзаў. Прыкладна ў гэты ж час урад Кеніі абвясціў, што сакрэтнае расследаванне знайшло доказы карупцыі і безгаспадарчасці ў Службе аховы дзікай прыроды Кеніі. Раздражнёны Лікі на прэс-канферэнцыі ў студзені 1994 года публічна падаў у адстаўку і быў заменены на Дэвіда Уэстерна.

У маі 1995 года Рычард Лікі разам з некалькімі кенійскімі інтэлектуаламі заснаваў новую палітычную партыю зялёнай і левацэнтрысцкай накіраванасці — «Сафіна» (што на мове суахілі азначае «[Ноеў] каўчэг». Спачатку яе не хацелі рэгістраваць, але ў 1999 годзе Моі па патрабаванню міжнародных донарскіх арганізацый прыйшлося прызначыць Рычард Лікі на пасаду сакратара кабінета і старшыні дзяржаўнай службы. Другі тэрмін Лікі скончыўся ў 2001 годзе, калі ён быў вымушаны зноў сысці ў адстаўку.

Зноскі

Спасылкі правіць