Капліца-пахавальня (Душкава)

Душкава

Капліца-пахавальня — капліца ў в. Душкава Валожынскага раёна. Размешчана на могілках[1], на поўдзень ад капліцы-пахавальні Караля Мараўскага.

Славутасць
Капліца-пахавальня
53°56′08″ пн. ш. 27°00′44″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Map

Пабудавана ў першай палавіне XIX стагоддзя з цэглы як пахавальня[1].

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана квадратным у плане аб’ёмам пад пакатым шатровым пакрыццём. Атынкаваныя фасады крапаваны вуглавымі пілястрамі, завершаны магутным антаблементам з трыгліфамі, з франтальнага боку арачны ўваходны праём. Памяшканне перакрыта цыліндрычным скляпеннем. Перад алтарнай сцяной 2 цыліндрычныя пастаменты з алебастравымі вазамі, карціна «Тайная вячэра»[2][3][1].

Зноскі

  1. а б в Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 137. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
  2. Старинные усадьбы Минского края / А. Т. Федорук ; [Под общ. рук. и предисл. Е.Будинаса]. — Мн.: ООО "Полифакт" : ООО "Лекция", 2000. — С. 168. — 415 с. — (Старинные усадьбы Беларуси). — 500 экз. — ISBN 985-6107-24-5.
  3. Jankowski S. Powiat Oszmiański Petersburg, Kraków, 1896. Cz. 1.

Літаратура правіць

  • Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 137. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Спасылкі правіць