Капліца-пахавальня Караля Мараўскага

Капліца-пахавальня Караля Мараўскага — капліца ў в. Душкава Валожынскага раёна. Размешчана на могілках[1], на поўдзень ад драўлянай капліцы і на поўнач ад капліцы-пахавальні ў стылі позняга класіцызму.

Славутасць
Капліца-пахавальня Караля Мараўскага
53°56′08″ пн. ш. 27°00′44″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль ампір
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пабудавана ў першай палавіне XIX стагоддзя з цэглы як пахавальня генерал-маёра К. Г. Мараўскага (мемарыяльная мармуровая дошка на фасадзе)[2][1].

Архітэктура правіць

 
Мемарыяльная мармуровая дошка

Помнік архітэктуры ампіру. Чатырохгранны аб’ём пад двухсхільным пакрыццём (паўзруйнавана). Фасад вырашаны 2-калонным порцікам з трохвугольным франтонам; мае 2 кароткія пілоны-пастаменты. Атынкаваныя грані крапаваны прамавугольнымі нішамі з паўкруглымі супрапортамі над імі, вуглавым рустам[1].

Зноскі

  1. а б в Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 137. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
  2. Старинные усадьбы Минского края / А. Т. Федорук ; [Под общ. рук. и предисл. Е.Будинаса]. — Мн.: ООО "Полифакт" : ООО "Лекция", 2000. — С. 167—168. — 415 с. — (Старинные усадьбы Беларуси). — 500 экз. — ISBN 985-6107-24-5.

Літаратура правіць

  • Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 137. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Спасылкі правіць