Капліца Маці Божай (Вістычы)
Капліца Маці Божай — каталіцкая капліца на ўсходняй ускраіне вёскі Вістычы Брэсцкага раёна, непадалёку ад касцёла. Пабудавана ў XVIII стагоддзі з цэглы. Унесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі як «Вежа ўязной брамы былой сядзібы», рашэннем Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь ад 13 мая 2022 года назва была выпраўлена[1].
Славутасць | |
Капліца Маці Божай | |
---|---|
![]() | |
52°12′14″ пн. ш. 23°41′13″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | XVIII стагоддзе |
Статус |
![]() |
![]() |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2c/Visty%C4%8Dy%2C_Cysteryjanski._%D0%92%D1%96%D1%81%D1%82%D1%8B%D1%87%D1%8B%2C_%D0%A6%D1%8B%D1%81%D1%82%D1%8D%D1%80%D1%8B%D1%8F%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%282.02.1916%29.jpg/220px-Visty%C4%8Dy%2C_Cysteryjanski._%D0%92%D1%96%D1%81%D1%82%D1%8B%D1%87%D1%8B%2C_%D0%A6%D1%8B%D1%81%D1%82%D1%8D%D1%80%D1%8B%D1%8F%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%282.02.1916%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/75/Visty%C4%8Dy%2C_Cysteryjanski._%D0%92%D1%96%D1%81%D1%82%D1%8B%D1%87%D1%8B%2C_%D0%A6%D1%8B%D1%81%D1%82%D1%8D%D1%80%D1%8B%D1%8F%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%281919-39%29_%284%29.jpg/220px-Visty%C4%8Dy%2C_Cysteryjanski._%D0%92%D1%96%D1%81%D1%82%D1%8B%D1%87%D1%8B%2C_%D0%A6%D1%8B%D1%81%D1%82%D1%8D%D1%80%D1%8B%D1%8F%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_%281919-39%29_%284%29.jpg)
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры класіцызму. Вырашана калонай, узведзенай на высокі 4-гранны пастамент. Калона накрыта шатровым дашкам, завершаным скульптурай Маці Божай (існавала да Вялікай Айчыннай вайны). Ніжні ярус крапаваны лучковымі нішамі, у франтальнай мемарыяльная дошка з надпісам «Калона Божай Маці. Пастаўлена ў XVIII ст. Сімвал гонару і магутнасці заможных уласнікаў гэтых мясцін. Мае гістарычную, архітэктурную і мастацкую каштоўнасць. Ахоўваецца дзяржавай».
Зноскі
Літаратура
правіць- Капліца Маці Божай // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 60. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капліца Маці Божай (Вістычы)
- Капліца Маці Божай (Вістычы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)