Капліца Трох Свяціцелей

Капліца Трох Свяціцелей — капліца ў Львове. З’яўляецца часткай ансамбля Успенскай царквы, размешчанага на рагу вуліц Падвальнай і Рускай. Размешчана ва ўнутраным двары (уваход — праз браму суседняга дома), у куце паміж храмам і званіцай (вежай Карнякта). Прылягае да паўночнага фасаду царквы.

Славутасць
Капліца Трох Свяціцелей
Каплиця Трьох Святителів, Львів (01).jpg
49°50′31,96″ пн. ш. 24°02′04,6″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Ukraine.svg Украіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль рэнесансная архітэктура
Заснавальнік Канстанцін Карнякт
Будаўніцтва 15781591 гады
Лагатып Вікісховішча Капліца Трох Свяціцелей на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Капліца была пабудавана архітэктарам Андрэем Падлесным у 15781591 гг. на сродкі львоўскага купца Канстанціна Карнякта. Пасля пажару ў 1671 годзе была зноў адбудавана. У 18461847 гадах капліцу рэстаўравалі, тады яна была злучаная з царквой праходам. Цяпер уваход у Успенскую царкву з вуліцы закрыты, можна ўвайсці толькі праз капліцу Трох Свяціцелей.

АпісаннеПравіць

 
Шыльда над уваходам у капліцу
 
Інтэр’ер
 
Партал

Будынак Капліца — невялікі, прамавугольны ў плане будынак, без калон і слупоў. Завершаны развітым антаблементам з трыма купаламі на цесна пастаўленых васьмівугольных барабанах, увянчаных рэнесанснымі ліхтарыкамі. Фасады сіметрычныя, члянёныя пілястрамі. Па цэнтры фасаднай сцяны размешчана рэнесансны партал, фланкіраваны паўкалонамі з дэкаратыўнымі рэльефамі, выразанымі ў камені. Арачныя вокны узятыя ў рэльефныя абрамленні. Прапорцыі архітэктурных і дэкаратыўных элементаў надаюць капліцы непаўторную вытанчанасць.

Комплекс інтэр'ернай дэкору ўключае скульптурнае афармленне купальных скляпенняў (XVII ст.).

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць