Капліца Трох Свяціцеляў
Капліца Трох Свяціцеляў — капліца ў Львове. З’яўляецца часткай ансамбля Успенскай царквы, размешчанага на рагу вуліц Падвальнай і Рускай. Размешчана ва ўнутраным двары (уваход — праз браму суседняга дома), у куце паміж храмам і званіцай (вежай Карнякта). Прылягае да паўночнага фасаду царквы.
Славутасць | |
Капліца Трох Свяціцеляў | |
---|---|
![]() | |
49°50′32″ пн. ш. 24°02′04″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура |
Заснавальнік | Канстанцін Карнякт |
Будаўніцтва | 1578—1591 гады |
![]() |
ГісторыяПравіць
Капліца была пабудавана архітэктарам Андрэем Падлесным у 1578—1591 гг. на сродкі львоўскага купца Канстанціна Карнякта. Пасля пажару ў 1671 годзе была зноў адбудавана. У 1846—1847 гадах капліцу рэстаўравалі, тады яна была злучаная з царквой праходам. Цяпер уваход у Успенскую царкву з вуліцы закрыты, можна ўвайсці толькі праз капліцу Трох Свяціцеляў.
АпісаннеПравіць
Будынак Капліца — невялікі, прамавугольны ў плане будынак, без калон і слупоў. Завершаны развітым антаблементам з трыма купаламі на цесна пастаўленых васьмівугольных барабанах, увянчаных рэнесанснымі ліхтарыкамі. Фасады сіметрычныя, члянёныя пілястрамі. Па цэнтры фасаднай сцяны размешчана рэнесансны партал, фланкіраваны паўкалонамі з дэкаратыўнымі рэльефамі, выразанымі ў камені. Арачныя вокны узятыя ў рэльефныя абрамленні. Прапорцыі архітэктурных і дэкаратыўных элементаў надаюць капліцы непаўторную вытанчанасць.
Комплекс інтэр'ернай дэкору ўключае скульптурнае афармленне купальных скляпенняў (XVII ст.).
Гл. таксамаПравіць
ЛітаратураПравіць
- Всеобщая история искусств. Том II. Искусство Средних веков. Книга I. Европа. Авторы: Л. П. Калиниченко и Ф. С. Уманцев; под общей редакцией Ю. Д. Колпинского (Москва, Государственное издательство «Искусство», 1960)
- ВУЛ. РУСЬКА, 07 – КАПЛИЦЯ ТРЬОХ СВЯТИТЕЛІВ
- Сайт ОКО: Капліца трох свяціцеляў.
- Капліца Трох Свяціцеляў, або як Захад з Усходам аб’яднаўся. Гісторыя ў 10 малюнках
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Капліца Трох Свяціцеляў
- Фотагалерэя Капліцы Трох Свяціцеляў