Капліца (Кальварыйскія могілкі, каля касцёла)

Кальварыйскія могілкі, каля касцёла

Капліца — каталіцкая капліца на Кальварыйскіх могілках Мінска, размешчаная па левы бок ад галоўнага ўвахода ў касцёл Узвіжання Святога Крыжа. Пабудавана ў канцы XIX ст. з цэглы.

Капліца
Капліца
53°54′32″ пн. ш. 27°30′19″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Дата пабудовы XIX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 71Д000049шыфр 71Д000049
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура

правіць

Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным пакрыццём. Плоскасныя атынкаваныя фасады прарэзаны гарызантальнымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі з арачнымі перамычкамі, акаймаванымі прамавугольным парталамі.

Літаратура

правіць
  • Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 244. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Спасылкі

правіць