Капыльская брама
Капыльская брама — адна з чатырох брам горада-крэпасці Слуцка, з'яўлялася адным з трох уездаў у Стары горад. Размяшчалася ў паўночнай частцы горада, да яе ад цэнтра горада вяла вуліца Капыльская, ад якой брама і атрымала сваю назву[1]. Існавала, верагодна, з часоў Алелькавічаў[1].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/8/8b/%D0%A1%D0%BB%D1%83%D1%86%D0%BA._%D0%9A%D0%B0%D0%BF%D1%8B%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0.jpg)
Архітэктура
правіцьКапыльская брама ўяўляла сабой мураваную пабудову, памеры якой у плане складалі 25,6 на 36,6 метра[2]. Перад брамай пасярэдзіне рова быў насыпаны равелін. На равелін з брамы і з боку поля пад вуглом адзін да аднаго былі перакінуты масткі. Масток, які прылягаў да брамы, быў пад'ёмным. Сама брама зачыняліся аббітымі жалезам драўлянымі створамі[1].
Зноскі
- ↑ а б в Ігар ЦІТКОЎСКІ. Была цытадэль на Случы
- ↑ Ціткоўскі І. А. Помнікі архітэктуры Слуцка. Слуцк, 1997. С. 49-50. ISBN 985-6219-09-4
Літаратура
правіць- Ціткоўскі І. А. Помнікі архітэктуры Слуцка. Слуцк, 1997. С. 49-50. ISBN 985-6219-09-4