Равелін
Равелі́н (ад лац.: ravelere «аддзяляць») — дапаможнае фартыфікацыйнае збудаванне, звычайна трохкутнай формы, якое змяшчалася перад крапасным ровам паміж бастыёнамі.
Равеліны ўяўляюць сабой мураваную агароджу з казематамі для стралкоў або складаюца з рова і вала, які звычайна мае мураваную абліцоўку[1]. Ужываліся для прыкрыцця крапасных сценаў ад артылерыйскага агню і атак праціўніка, для абстрэлу блізкіх подступаў да крэпасці і для засяроджання войска перад выпадамі.
Выкарыстоўваліся ў XVI—XIX[1] стагоддзях.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін.
ЛітаратураПравіць
- Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил. — С. 609. (руск.)
- Равелін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 191. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.