Каралеўскі двор (Бабруйск)

Каралеўскі двор — адміністрацыйны цэнтр Бабруйскага староства, які існаваў з 2-й паловы XVI ст. да 1649 г. Размяшчаўся непадалёк ад замка, на беразе р. Бярэзіна. Цэнтр кампазіцыі — вялікі драўляны дом на сямі падклеццях (у іх размяшчаліся службовыя памяшканні). На галерэю жылой часткі вяла двухмаршавая вонкавая лесвіца, накрытая двухсхільным дахам. Двор быў абнесены астрогам. За дваром над р. Бярэзінай знаходзіліся стайня з вазоўняй і бровар, на р. Бабруйка стаяў млын.

Літаратура правіць