Каралеўскі пінгвін падобны да імператарскага пінгвіна, але трохі драбнейшы за яго памерамі і з больш ярчэйшай афарбоўкай. Даўжыня цела каралеўскага пінгвіна складае ад 91 да 2 м. Дарослыя птушкі маюць шэрую спіну, па баках чорнай галавы і на грудзях буйныя яркія аранжавыя плямы. Пуза белае. Птушаняты бурага колеру.
Каралеўскі пінгвін гняздуе на астравах паблізу Вогненнай Зямлі: Паўднёвая Георгія, Паўднёвыя Сандвічавы астравы, Марыён, Астравы Крозэ, Кергелен, Херд, Макуоры.