Польскае Каралеўства (1385—1569)

1385—1569
(Пасля перасылкі з Каралеўства Польскае, 1385-1569)

Польскае Каралеўства (1385—1569), Каралеўства Ягелонаў, Каралеўства Ягайлавічаў — перыяд у гісторыі Польшчы ў часы ўладарання дынастыі Ягайлавічаў, які ахоплівае позняе Сярэднявечча і ранні Новы Час. Утварылася ў 1386 года пасля ўзыходжання на сталец Уладзіслава II Ягайлы, Вялікага князя Літоўскага.

каралеўства, асабістая унія
Каралеўства Ягелонаў
польск.: Królestwo Polskie
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Гімн: Gaude Mater Polonia[d]
Poland and Lithuania 1387.PNG
Польшча і Вялікае Княства Літоўскае. 1387 год
< Kingdom of Poland-flag.svg
Chorągiew królewska króla Zygmunta III Wazy.svg >
1385 — 1569

Сталіца Кракаў
Мова(ы) польская (гутарковая)
лацінская (пісьмовая)
Рэлігія Каталіцтва
Форма кіравання манархія
Дынастыя Ягелоны
Гісторыя
 • 14 жніўня1385 Крэўская унія
 • 1 ліпеня1569 Люблінская унія
Commons-logo.svg Польскае Каралеўства на Вікісховішчы

Ад моманту Крэўскай уніі Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае і Польскае каралеўства мелі аднаго манарха, застаючыся пры гэтым дзвюма асобнымі дзяржавамі. Пасродкам гэтага супрацоўніцтва да сферы ўплываў Польшчы былі далучаныя вялізарныя літоўскія абшары, якія ўключалі ў сябе і землі Кіеўскай Русі. Польска-літоўская унія сталася гістарычна абумоўленай для насельнікаў Польшчы і Літвы, якія суіснавалі і супрацоўнічалі ў адным з найбуйнешых еврапейскіх палітычных фарміраванняў на наступныя чатыры стагоддзі.

У 1569 года дынастычны саюз паводле Люблінскай уніі быў пераўтвораны ў аб'яднаную дзяржаву — Рэч Паспалітую абодвух народаў. Неўзабаве спыніла існаванне і дынастыя Ягайлавічаў. У Вялікім Княстве яе ўладаранне доўжылася блізу 400 год (дынастыя Гедзіміна), у Польшчы — каля 200 год.