Караліно (аэрадром)

аэрадром каля Караліно паблізу Гродна ў Беларусі

Караліно — аэрадром у Беларусі побач вёскі Караліно, на які ў 1962—1983 гадах размяшчаўся гродзенскі аэрапорт[1].

Караліно
ІАТА: нямаІКАА: UMNG
Інфармацыя
Краіна

Гісторыя правіць

Аэрадром побач Караліно лічаць найстарэйшым у Беларусі. Спачатку ён быў вайсковым. Першая паветраная рота размясцілася там у 1910 годзе. Авіяцыя з аэрадрома ўдзельнічала ў Першай і Другой сусветных войнах.

З кастрычніка 1939 года тут базіравалася 10-я асобная авіяэскадрылля памежных войск НКУС. Раніцай 22 чэрвеня 1941 года асабовы склад эскадрыллі прыбыў на аэрадром па баявой трывозе, але быў разбомблены і ўжо, практычна, не існаваў. Самалёты, якія знаходзіліся на палявых пляцоўках, нямецкія войскі знішчылі або захапілі. Разведвальныя самалёты Р-10, якія паспелі падняцца ў паветра да пачатку бамбардзіравання, не былі прызначаны для паветраных баёў, таму з вылету не вярнуліся[2].

У 1962 годзе на месцы былога вайсковага аэрадрома адкрылі грамадзянскі. Тады пачаў лятаць самалёт «Іл-14» па маршруце Масква — Гродна — Масква. Акрамя гэтага з аэрадрома Караліно самалёты ляталі ў Мінск, Кіеў, Адэсу і Крым. У 1970-я гады на аэрадроме пабудавалі дыспетчарскую[3].

У канцы 1983 года ў мястэчку Абухава адкрылі новы гродзенскі аэрапорт. Аэрапорт у Караліно закрылі. Зараз на аэрадроме базіруецца Гродзенскі аэраклуб. Будынак былой дыспетчарскай аэрадрома спрабуюць прадаць з аўкцыёну з 2022 года[3].

Гл. таксама правіць

Крыніцы правіць

  1. 🏰 Hrodna 11:27. Telegram. Праверана 16 студзеня 2024.
  2. 🏰 Hrodna 11:27. Telegram. Праверана 16 студзеня 2024.
  3. а б HL. У Гродне прадаюць будынак з цікавай вежай недалёка Юбілейнага возера: там могуць з'явіцца офісы і крамы . Hrodna.life (20 чэрвеня 2023). Праверана 16 студзеня 2024.