Гродна (аэрапорт)
Гродна (IATA: GNA, ICAO: UMMG) — аэрапорт у Беларусі, размешчаны за 18 км на паўднёвы ўсход ад горада Гродна, побач з аграгарадком Абухава Гродзенскага раёна, за 2 км ад аўтатрасы М6 (Мінск — Гродна) і за 6 км ад чыгуначнай станцыі Жытомля[1].
Аэрапорт Гродна | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ІАТА: GNA — ІКАА: UMMG | |||||||
Інфармацыя | |||||||
Тып | грамадзянскі | ||||||
Краіна | |||||||
Размяшчэнне | Гродзенская вобласць, Беларусь | ||||||
Эксплуатант | Белаэранавігацыя | ||||||
Вышыня НУМ | 135 | ||||||
Сайт | grodnoavia.com (руск.) | ||||||
Узлётна-пасадачныя палосы | |||||||
|
|||||||
Статыстыка | |||||||
Гадавы пасажырапаток | 180 145 |
Аэрапорт працуе з 06.00 да 18.00, а па запыце — кругласутачна. Праз аэрапорт праходзяць міжнародныя паветраныя трасы, якія злучаюць Паўночную і Заходнюю Еўропу з краінамі Цэнтральнай і Паўднёва-ўсходняй Азіі. Аэрапорт забяспечвае транзітнае абслугоўванне, дазапраўку паветраных суднаў, адпачынак экіпажаў.
Гісторыя
правіцьПасажырская авіясувязь развіваецца з канца 1944 года, з 1948 года пачаліся рэгулярныя палёты на лініі Гродна — Мінск. З 1963 года дзейнічаў грунтавы аэрадром каля вёскі Караліно[2].
Гродзенскі аэрапорт уведзены ў эксплуатацыю ў 1983 годзе. У снежні 1983 года з Гродзенскага аэрапорта выкананы першы тэхнічны рэйс на самалёце Ту-134, а ў ліпені 1984 года — пасажырскі па маршруце Гродна — Масква — Гродна[3].
У 1988 годзе паветраныя лініі звязвалі Гродна з 10 гарадамі СССР, у т.л. Масквой, Мінскам, Кіевам, Брэстам, Сімферопалем, Адэсай, Сочы. Рэйсы выконвалі самалёты Ан-2, Ан-24, Ту-134. У 1987 годзе з аэрапорта адпраўлена звыш 54 тыс. пасажыраў, 424 тон народна-гаспадарчых грузаў і пошты. Самалётамі сельскагаспадарчай авіяцыі апрацавана звыш 800 тыс. га сельгасугоддзяў. Будаваўся новы аэравакзальны комплекс (архітэктары У. Еўдакімаў, Л. Маскалевіч, М. Куняўскі, В. Васілюк, В. Чубіч[4]) прапускной здольнасцю 400 пасажыраў у гадзіну, гасцініца на 100 месцаў[2]. Станам на 2021 год комплекс заставаўся недабудаваным і закінутым.
Аэрапорт дапушчаны да забеспячэння міжнародных палётаў з 1993 года, для чаго мае службамі мытнага, памежнага і санітарнага кантролю, мае сетку мытных і камерцыйных складоў і ўмовы для апрацоўкі, захоўвання і адпраўкі грузаў паветраным, аўтамабільным ці чыгуначным транспартам. Аэрадром адносіцца да класа «В».
Станам на кастрычнік 2017 аэрапорт абслугоўвае толькі адзін рэгулярны рэйс: у Калінінград двойчы на тыдзень (Белавія).
Апісанне
правіцьАэрадромны комплекс складаецца са штучнай узлётна-пасадачнай паласы, рулёжных дарожак, перона для стаянкі дзевяці цяжкіх самалётаў, інструментальнай сістэму заходу на пасадку ILS у складаных метэаўмовах днём і ўначы. ШУПП мае даўжыню 2560 метраў і шырыню 42 метры, здольную прымаць паветраныя судны тыпу Boeing 737, Boeing 757, Іл-76, Airbus A310, Airbus A318, Airbus A319, Airbus A320 і класам ніжэй. Абмежаванне максімальнай узлётнай вагі — 191 тона[5][6].
Прапускная здольнасць аэрапорта складае 300 чалавек у гадзіну, для пасажыраў працуюць электронная сістэма рэгістрацыі, 3 стойкі, пакой маці і дзіцяці, бясплатная паркоўка, міні-кафэ, пакаванне плёнкай багажу, VIP-зона. Мытнае афармленне на міжнародных авіялініях абслугоўваюць памежная і мытная службы (рэкамендуецца праходзіць афармленне загадзя да адбыцця рэйса)[1].
Аэрапорт уваходзіць у турыстычную бязвізавую зону горада Гродна для замежных турыстаў.
Аэрапорт з’яўляецца портам прыпіскі і хабам для Авіякампаніі Гродна.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б Як будуць развівацца рэгіянальныя аэрапорты Беларусі ад 15 лістапада 2018
- ↑ а б Аэропорт Гродно // Гродно: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. — ISBN 5-85700-015-7.
- ↑ Воздушная гавань открыта новому. Какие перспективы у региональных аэропортов. Сайт Гродненского Облисполкома. 20 августа 2018(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2019. Праверана 24 студзеня 2021.
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Аэропорт Гродно на сайте департамента по авиации Минтраса РБ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2019. Праверана 24 студзеня 2021.
- ↑ Гродзенскі філіял дзяржаўнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя»