Карасор (возера)
Карасо́р (каз.: Қарасор) — горка-салёнае возера ў Каркаралінскім раёне Карагадзінскай вобласці Казахстана, ва ўсходняй частцы Казахскага драбнасопачніка, за 140 км у напрамку на ўсход ад горада Караганда[1], за 45 км на поўнач ад горада Каркаралінск[1], за 4 км ад сяла Каянды[1].
Карасор | |
---|---|
каз.: Қарасор | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 621 м |
Даўжыня | 43,5 км |
Шырыня | 7,3 км |
Плошча | 155 км² |
Аб’ём | 0,13 км³ |
Найбольшая глыбіня | 5 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | горка-салёнае |
Салёнасць | 40—75 ‰ |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 8740 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Казахстан |
Рэгіён | Карагандзінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча паверхні возера 155[2] км² (вагаецца да 250 км²)[2]. Даўжыня возера 43,5 км, найбольшая шырыня 7,3 км. Глыбіні да 5[2] м (да 2,5 м, сезонныя ваганні да 0,5 м[1]). Аб’ём вады 0,13[2] км³. Плошча вадазбору 8740[2] км². Берагі возера высокія, месцамі пакатыя, пясчана-галечныя, гліністыя, пясчаныя, месцамі скалістыя. На скалістых участках вышыня берагоў дасягае 25[1] м. На возеры два востравы — Жумырткалы і Аралтабэ. У возера ўпадаюць 14 рэк і ручаёў, у тым ліку рэкі Карасу і Талды. Дно возера высцілае іл з утрыманнем серавадароду. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку.
Рапа і іл з возера выкарыстоўваюцца ў медыцынскіх мэтах.
Зноскі
Літаратура
правіць- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 197. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.)