Карла Бручыч

харвацкі футбаліст

Карла Бручыч (харв.: Karlo Bručić; нар. 17 красавіка 1992, Заграб, Харватыя) — харвацкі футбаліст, абаронца румынскага клуба ЧФР з Клуж-Напокі.

Футбол
Карла Бручыч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 17 красавіка 1992(1992-04-17)[1][2] (31 год)
Грамадзянства  Харватыя
Рост 183 см
Вага 76 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Румынія ЧФР
Нумар 2
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2014 Харватыя Дынама (Заграб) 0 (0)
2010—2011   Харватыя Раднік (Сесветэ) 21 (1)
2012—2014   Харватыя Лакаматыва (Заграб) 61 (5)
2014—2016 Харватыя Лакаматыва (Заграб) 57 (1)
2016—2019 Ізраіль Ашдод 73 (0)
2019 Японія Саган Тосу 5 (0)
2019 Літва Судува (Марыямпале) 9 (2)
2020 Беларусь Дынама (Мінск) 12 (2)
2020—2021 Грэцыя Апалон Смірніс 23 (2)
2021—2022 Славенія Копер 32 (1)
2022— Румынія ЧФР Клуж
Нацыянальная зборная[* 2]
2007 Харватыя Харватыя (да 15) 5 (0)
2008 Харватыя Харватыя (да 16) 5 (0)
2008—2009 Харватыя Харватыя (да 17) 5 (0)
2010 Харватыя Харватыя (да 18) 1 (0)
2010—2011 Харватыя Харватыя (да 19) 9 (0)
2011—2013 Харватыя Харватыя (да 20) 7 (1)
2013 Харватыя Харватыя (да 21) 4 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 10 чэрвеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 ліпеня 2021
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

З’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі заграбскага «Дынама», хоць за асноўны склад бела-сініх Карла Бручыч не згуляў ніводнага матча, фармальна стаў чэмпіёнам Харватыі ў складзе гэтага клуба ў 2011 годзе. У 2012 годзе на правах арэнды перайшоў у сталічную «Лакаматыву», дзе выступаў да лета 2016 года. У складзе гэтага клуба Карла прыняў удзел у 131 матчы і зарабіў 24 выніковыя балы (7+17). Улетку 2016 га года футбаліст перабраўся ў ізраільскі «Ашдод», у складзе якога згуляў у 80 матчах і зарабіў 5 выніковых балаў (1+4). Узімку 2019 года перабраўся ў Японію, у «Саган Тосу», аднак ужо летам пакінуў каманду. За японцаў Бручыч згуляў у 9 гульнях. У верасні абаронца падпісаў кантракт з літоўскай «Судувай», дзе таксама згуляў у 9 матчах і зарабіў 7 балаў (2+5).

У студзені 2020 Карла Бручыч падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[3]. У верасні 2020 года разарваў кантракт з беларускім клубам[4].

У кастрычніку 2020 года стаў іграком грэчаскага клуба «Апалон Смірніс», дзе гуляў да канца сезона 2020/21. У ліпені 2021 года далучыўся да славенскага «Копера», разам з якім стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату і ўладальнікам Кубка Славеніі. У чэрвені 2022 года падпісаў кантракт з румынскім ЧФР.

Зноскі