Кармянскі сельсавет (Добрушскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Кармя́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Карма.

Кармянскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Добрушскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Карма
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2009) 1 503
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Добрушскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Селішчанскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Добрушскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 28 кастрычніка 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Агародня-Гомельскага сельсавета. 20 студзеня 2005 года скасаваны пасёлкі Дубецкае, Калоддзе, Плоскае[1]. 27 чэрвеня 2008 года скасаваны пасёлак Закапыцце[2]. 1 снежня 2009 года ў склад Кузьмініцкага сельсавета перададзены вёска Харошаўка і пасёлак Уборак[3], якія 30 чэрвеня 2015 года вернуты ў склад Кармянскага сельсавета[4]. 27 снежня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кузьмініцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: аграгарадок Кузьмінічы, вёскі Знамя, Слабада, пасёлкі Галае і Чырвоны Камень)[5].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1503 чалавекі[6], з іх 85,7 % — беларусы, 10,0 % — рускія, 1,7 % — цыганы, 1,5 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 20 января 2005 г. № 29 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Добрушского, Кормянского и Наровлянского районов
  2. Решение Добрушского районного Совета депутатов от 27 июня 2008 г. № 90 Об упразднении некоторых населенных пунктов Добрушского района(недаступная спасылка)
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 279 Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2021. Праверана 26 мая 2021.
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 30 июня 2015 г. № 72 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области
  5. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 421 Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.