Карная аперацыя «Kirchweih»

Нямецкая карная аперацыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны

«Kirchweih» — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх акупацыйных улад у Другой сусветнай вайне супраць партызан і насельніцтва ў Калінкавіцкім, Васілевіцкім і Хойніцкім раёнах (трохвугольнік ВасілевічыКалінкавічыХойнікі) 20—21 кастрычніка 1943 года. З’яўлялася працягам аперацыі «Барбара».

Аперацыя «Kirchweih»
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
Дата 2021 кастрычніка 1943 года
Месца Калінкавіцкі, Васілевіцкі і Хойніцкі раёны
Праціўнікі
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Савецкія партызанскія атрады Германія Трэці рэйх

Сілы карнікаўПравіць

Праводзілася сіламі, вылучанымі для аперацыі 46-м армейскім корпусам, у тым ліку 242-м, 587-м ахоўнымі батальёнамі, 1-м батальёнам 612-га ахоўнага палка, асобнымі падраздзяленнямі 930-га ахоўнага палка.

Ход аперацыіПравіць

3 партызанскія атрады, у тым ліку 4-ы атрад імя Фрунзе 99-й Калінкавіцкай партызанскай брыгады, былі блакіраваны карнікамі ва ўрочышчы Новая Зямля. На працягу сутак баі ішлі каля вёсак Хобнае (Васілевіцкі раён), Вужынец (Калінкавіцкі раён) і Старч (Хойніцкі раён). Партызаны вырваліся з блакады, захаваўшы сваю баяздольнасць.

22 кастрычніка 1943 года на базе 4-га партызанскага атрада імя Фрунзе была створана 2-я Калінкавіцкая партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ. У раёне аперацыі карнікі расстралялі больш за 70 чалавек, спалілі вёскі Старч (знішчылі 9 чалавек), Вужынец (25 чалавек), Хобнае (39 чалавек) і іншыя.

ЛітаратураПравіць

  • У. С. Пасэ. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.