Карная аперацыя «Barbara»

Барбара (ням.: Barbara) — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх акупацыйных улад у Другой сусветнай вайне супраць партызан і насельніцтва ў Васілевіцкім і Калінкавіцкім раёнах 9—16 кастрычніка 1943 года.

Аперацыя «Barbara»
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
Дата 916 кастрычніка 1943 года
Месца Васілевіцкі і Калінкавіцкі раёны
Праціўнікі
Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікСавецкія партызанскія атрады і злучэнні Германія
Трэці рэйх

ПерадумовыПравіць

Тэрыторыя так званага «Мокрага трохвугольніка» (міжрэчча Дняпра, Прыпяці і Бярэзіны) прызначалася камандаваннем групы армій «Цэнтр» для размяшчэння тылоў 2-й нямецкай арміі, якая адступала ў ходзе Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі 1943 года. Па вынікам нямецкай разведкі «Мокрага трохвугольніка» начальнік аператыўнага аддзела штаба аховы тылу 2-й арміі дакладваў, што «абстаноўка ў новым тыле арміі карэнным чынам адрозніваецца ад абстаноўкі ў ранейшых тылавых раёнах... Тут... толькі некаторыя буйныя населенныя пункты (Рэчыца, Брагін, Хойнікі, Мазыр) кіруюцца і кантралююцца нямецкімі ўстановамі, а астатняя тэррыторыя знаходзіцца пад кантролем партызан». У выніку, камандаванне 2-й арміі правяло карную аперацыю «Барбара».

Сілы карнікаўПравіць

Аперацыя праваодзілася сіламі баявых груп вермахта і жандармерыі ў складзе 105-га грэнадзёрскага і 57-га ахоўнага палкоў, 7 асобных батальёнаў, артылерыйскіх дывізіёнаў, спец. сапёрных і іншых падраздзяленняў. Іх павінен быў падтрымліваць бронепоезд.


Баявыя дзеянніПравіць

Баявыя дзеянні разгарнуліся ў трохвугольніку КалінкавічыЖлобінРэчыца. Галоўны ўдар прынялі на сябе брыгады і атрады Палесскага і Гомельскага партызанскіх злучэнняў. Карнікі правялі «маршы-прачоскі» з тым, каб прыціснуць партызан і насельніцтва, якое выходзіла разам з імі, да чыгункі Калінкавічы — Жлобін. Яшчэ да пачатку аперацыі карнікі панеслі страты: 7 кастрычніка быў узарваны бронецягнік, падарваны на мінах танк і некалькі грузавых машын з салдатамі і афіцэрамі. 10 кастрычніка разгарнуліся баі вакол вёсак Буда, Смалянка, Восіпава Рудня, Замосце, Дудзічы, Антонаўская Рудня. Некалькі разоў пераходзіла з рук у рукі вёска Булаўкі, баі за якую вяла 99-я Калінкавіцкая партызанская брыгада. 12 кастрычніка гітлераўцы занялі вёскі Насавічы, Карма, Залатуха, Лукі, Хамічы, Вязавіца, Ліпаў, выйшлі на лінію ХалоднікіДавыдавічы, завяршыўшы акружэнне раёна правядзення аперацыі. Але да гэтага часу Васілевіцкі партызанскі атрад імя П. К. Панамарэнкі вывеў насельніцтва ў размяшчэнне Гомельскага партызанскага злучэння, схаваўшы ў лясах жывёлу і хлеб. 99-я Калінкавіцкая партызанская брыгада заставалася ў блакадзе, адцягваючы на сябе сілы карнікаў. 16 кастрычніка брыгада рушыла да гасцінца Халоднікі — Ліпаў. З боку нямецкага гарнізона ў Ліпаве брыгаду прыкрывалі партызаны з 1-га атрада імя Варашылава. Адбіўшы нямецкія атакі яны забяспечылі адыход асноўных сіл брыгады з блакады.

ВынікіПравіць

У раёне карнай аперацыі гітлераўцы растралялі каля 200 мірных грамадзян, спалілі некалькі вёсак, устанавілі новыя апорныя пункты, узмацнілі ўцалелыя гарнізоны. Але партызаны невялікімі дыверсійнымі групамі прасачыліся ў раёны сваёй дыслакацыі і працягвалі наносіць удары па камунікацыям праціўніка. Працягам аперацыі «Барбара» сталі аперацыі «Асвячэнне храма» і «Хубертус».

ЛітаратураПравіць

  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.