Карная аперацыя «Hubertus»

Hubertus — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх акупацыйных улад у Другой сусветнай вайне супраць партызан і насельніцтва абапал чыгуначнай лініі ВасілевічыРэчыца ў Рэчыцкім, Хойніцкім, Васілевіцкім і Калінкавіцкім раёнах. Працяг карнай аперацыі «Асвячэнне храма». Праводзілася ў два этапы «Hubertus-I» 24—28 кастрычніка і «Hubertus-II» 3—6 лістапада 1943 года.

Аперацыя «Hubertus»
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
Дата 2428 кастрычніка і 36 лістапада 1943 года
Месца Рэчыцкі, Калінкавіцкі, Васілевіцкі і Хойніцкі раёны
Праціўнікі
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Савецкія партызанскія атрады Германія Трэці рэйх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сілы карнікаў правіць

Аперацыя праводзілася сіламі 581-га дывізіёна палявой жандармерыі, асобных рот і батальёнаў 47-га ландвернага, 57-га 608-га, 613-га ахоўных палкоў і інш.

Ход аперацыі правіць

Карнікі разлічвалі шчыльным кальцом блакіраваць Гомельскае партызанскае злучэнне ў Узнажскім лесе (каля вёскі Узнаж Васілевіцкага раёна), а потым знішчыць партызан і мясцовых жыхароў, якія знаходзіліся пад іх абаронай. На працягу сутак партызанская брыгада «Жалязняк», Рэчыцкая партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава, партызанская брыгада «Бальшавік», 101-я Даманавіцкая партызанская брыгада і асобныя атрады партызанскага злучэння Палескай вобласці пад кіраўніцтвам Гомельскага падпольнага абкама КП(б)Б утрымлівалі рубяжы абароны ў раёне вёсак Шоўкавічы, Васількова, Красналужжа, Смалярня (Васілевіцкі раён), Валадарск (Рэчыцкі раён), у ходзе баёў нанеслі праціўнікам страты.

Да сыходу 25 кастрычніка ў партызан скончыліся боепрыпасы, камандаванне прыняло рашэнне аб прарыве блакады і пераправе на левы бераг ракі Бярэзіна. У ноч на 26 кастрычніка партызаны разам з насельніцтвам і параненымі на плывучым мосце, пабудаваным брыгадай «Жалязняк», пераправіліся цераз раку і выйшлі ў раён хутара Глушніца (Стрэшынскі раён). У Узнажскім лесе, адцягваючы на сябе праціўніка вялі баі 101-я Даманавіцкая партызанская брыгада, асобны Парыцкі партызанскі атрад імя С. М. Кірава, некалькі атрадаў з брыгад імя Варашылава і «Бальшавік». Партызаны, якія выйшлі з блакады, былі неўзабаве знойдзены савецкай авіяразведкай. У раёне хутара Глушніца прызямлілася некалькі савецкіх ваенна-транспартных самалётаў. Атрымаўшы боепрыпасы і адправіўшы за лінію фронту параненых байцоў, партызаны вярнуліся на месцы базіравання. 28 кастрычніка аперацыя была прыпынена для перагрупоўкі сіл.

3 лістапада карнікі, атрымаўшы ў падмацаванне два ахоўныя батальёны і бранятанкавую штурмавую групу, пачалі аперацыю ў раёне вёсак Амелькаўшчына, Дубровіца (Хойніцкі раён), Маладуша. Аднак дасягнуўшы шашы на ўчастку Дубровіца — Маладуша, гітлераўцы далей прасунуцца не змаглі: яны пацярпелі страты ў жывой сіле і тэхніцы і адвялі свае войскі на перагрупоўку.

Літаратура правіць