Рэчыцкая партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава
Рэчыцкая партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава — партызанская брыгада, створаная ў чэрвені 1943 года на базе атрада імя К. Я. Варашылава (арганізаваны ў маі 1942 года на базе групы М. Ф. Турчынскага, якая дзейнічала са жніўня 1941 года). Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Рэчыцкага, Хойніцкага і Васілевіцкага раёнаў. 17 лістапада 1944 года брыгада (1368 партызан, тры атрады і разведрота) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Рэчыцкая партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава | |
---|---|
Гады існавання | 1943 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Гомельскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 1368 партызан (17.11.1943) |
Дыслакацыя | Рэчыцкі, Хойніцкі, Васілевіцкі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Макар Пракопавіч Аніпка |
Склад
правіць- партызанскі атрад імя К. Я. Варашылава;
- партызанскі атрад імя М. В. Фрунзе;
- партызанскі атрад імя С. М. Будзённага;
- разведвальная рота.
Камандаванне
правіцьКамандзір
правіцьКамісар
правіцьГісторыя
правіцьПартызаны ў жніўні 1943 года на чыгуначным участку Рэчыца — Бабічы падарвалі 320 рэек, паміж чыгуначнымі станцыямі Рэчыца — Васілевічы падарвалі чыгуначны мост цераз раку Ведрыч, пуцілі пад адхон 13 эшалонаў. Разграмілі нямецкія апорныя пункты ў вёсках Узнаж і Маканавічы Васілевіцкага раёна. Разам з часцямі Чырвонай Арміі вызвалялі вёскі Берагавая Слабада, Унорыца Рэчыцкага раёна, захапілі пераправу і ўмацаваныя пазіцыі на правым беразе Дняпра каля вёскі Берагавая Слабада.
Памяць
правіцьУ 1968 годзе ў вёсцы Гарноўка і ў 1976 годзе ў вёсцы Будка-Шыбенка Рэчыцкага раёна ў гонар брыгады былі пастаўлены абеліскі.
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.