Ведрыч (рака)
Ведрыч, Ведрач — рака ў Калінкавіцкім і Рэчыцкім раёнах Гомельскай вобласці, правы прыток ракі Дняпро.
Ведрыч | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 68 км |
Басейн | 1 330 км² |
Расход вады | 4,5 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля в. Уюнішчы, Калінкавіцкі раён |
Вусце | Дняпро |
• Каардынаты | 52°22′25″ пн. ш. 30°23′28″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Раёны | Калінкавіцкі раён, Рэчыцкі раён |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 68 км. Плошча вадазбору 1330 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰.
Назва
правіцьНазва Ведрыч балцкага паходжання[1].
У аснове назвы — адзін з варыянтаў балцкай гідранімічнай асновы Ud- : Vad- : Ved-, якая звязаная з лат. ūdens, пруск. (w)undan, літ. vanduo «вада», яцвяжскім *udā «вада; рака».
Гэтая аснова ў балцкіх назвах такіх рэк, як літоўскія Vedega (Vadaga), Vadaktis, Ūdara[2], пруская *Vadanga (> Wadangen), пасожская Удага, падняпроўскія Ведаса, Ведага[3], возера Вядзета.
У назве Ведрыч корань Ved- пашыраны з дапамогай пашыральніка -r-. Ён шырока прысутны ў літоўскім слова- і назваўтварэнні: kupti «уздымацца» — kupra «горб», liepa «ліпа» — Lieporas «Ліпавы (ручай)»[4].
Назва значыць «Паўнаводная (рака)».
Правы прыток Ведрыча рэчка Рабуса мае назву з балцкім пашыральнікам -usa, як у назве дзесенскай ракі Нярусы.
Асноўныя прытокі
правіцьАгульныя звесткі
правіцьПачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Уюнішчы Калінкавіцкага раёна, упадае ў Дняпро каля вёскі Азершчына Рэчыцкага раёна. Цячэ па Гомельскім Палессі.
Даліна невыразная, шырыня 0,6—0,8 км. Абалона шырынёй 0,3—0,5 км, сухая, лугавая. Ад вытоку 49 км рэчышча каналізаванае, шырыня ракі ў межань 6—8 м. У абалоне меліярацыйныя каналы.
Экалогія
правіць2 ліпеня 2009 года ў рацэ, за два кіламетры ад вёскі Ліскі Рэчыцкага раёна, быў выяўлены масавы мор рыбы. Была ўсталявана наяўнасць ядахімікатаў, якія патрапілі ў раку з палёў мясцовых сельгаспрадпрыемстваў, на якіх праводзілася хімічная праполка.[5]
Крыніцы
правіць- ↑ Топоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. — М., 1962. — С. 178.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 351, 358.
- ↑ Топоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. — М., 1962. — С. 129, 157, 169—170, 178, 211.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 298—309.
- ↑ У Рэчыцкім раёне адбыўся мор рыбы Архівавана 6 сакавіка 2019. (руск.) // БелаПАН
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.