Партызанская брыгада «Жалязняк» (В. І. Шаруда)

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанская брыгада «Жалязняк»партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе атрада «Жалязняк» (арганізаванага ў маі 1943). Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Жлобінскага раёна. 25 лістапада 1943 года брыгада (964 партызаны, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Партызанская брыгада «Жалязняк»
Гады існавання 1943
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Гомельскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 964 партызаны (24.11.1943)
Дыслакацыя Жлобінскі раён
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Васіль Ільіч Шаруда
  • 116-ы партызанскі атрад;
  • 117-ы партызанскі атрад;
  • 119-ы партызанскі атрад.

Камандаванне

правіць

Камандзір

правіць

Камісар

правіць
  • Георгій Васільевіч Злынаў

Начальнік штаба

правіць
  • Рыгор Піменавчі Завадоўкін

Гісторыя

правіць

Партызаны наносілі ўдары на чыгунках ЖлобінГомель, Жлобін — Калінкавічы, на шашэйных і грунтавых дарогах. У жніўні і верасні 1943 года падарвалі больш за 1,5 тысячы рэек У ліпені — жніўні 1943 года падарвалі альбо пашкодзілі 11 мастоў, 56 аўтамашын, разбілі 5 нямецкіх апорных пунктаў. У баях захапілі 22 кулямёты, 4 мінамёты, каля 150 вінтовак. З атрадам «Смерць фашызму» разбілі гарнізоны ў вёсках Мормаль, Таўстыкі, Верхняя Алба, Радуша, паліцэйскія ўчасткі ў вёсках Лукі і Сцяпы, на станцыі Красны Бераг, з 108-м атрадам імя Р. І. Катоўскага — гарнізон у вёсцы Замен-Рыння Жлобінскага раёна. Разам з іншымі атрадамі вялі баі супраць карных экспедыцый каля вёсак Петрыцкае Брагінскага, Лазараўка, Пружынішчы, Прыстань Акцябрскага, Антонаўка, Кароткавічы, Майскае Жлобінскага раёнаў. У кастрычніку 1943 года абаранялі партызанскую зону ў межах вёсак Задзярэеўка, Шолкавічы, Чарнейкі і Сведскае Васілевіцкага раёна. У лістападзе 1943 года з брыгадай імя П. К. Панамарэнкі і 108-м атрадам імя Р. І. Катоўскага перарэзалі дарогу ГорвальШацілкі, напалі на апорны пункт у вёсцы Горваль, захапілі больш за 100 аўтамашын (Горвальская аперацыя).

Літаратура

правіць
  • Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.:І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.

Спасылкі

правіць